15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя калектывы прымусяць ухваліць будаўніцтва АЭС

14

Мінэнерга даручыла аблвыканкамам арганізаваць разгляд у працоўных калектывах Папярэдняй справаздачы АУНА беларускай АЭС.

Як перадае Regionby.org, мэта мерапрыемства: фарміраваць пазітыўнае стаўленне ў грамадстве да пытанняў развіцця ядзернай энергетыкі.

Усе аблвыканкамы, а таксама Менскі гарвыканкам атрымалі ліст №15/3160 ад 23.09.2009г. з Міністэрства энергетыкі. У лісце падрабязна апісаная дзейнасць самога міністэрства і іншых арганізацыяў па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, якія адбудуцца 9 кастрычніка 2009 года ў Астраўцы.

Акрамя таго, для фармавання пазітыўнага стаўлення ў грамадстве да пытанняў развіцця ядзернай энергетыкі міністр Аляксандр Азярэц (а менавіта ім падпісаны гэты ліст) просіць даручыць аддзелам ідэалагічнай працы арганізаваць разгляд у працоўных калектывах Папярэдняй справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС (Папярэдняя справаздача АУНА).

У лісце таксама выказаная просьба выслаць пратаколы паседжанняў наўпрост ў Дырэкцыю будаўніцтва АЭС да 6 кастрычніка. Такім чынам, можна выказаць здагадку, што ў сам Астравец прадстаўнікі Дырэкцыі прыедуць ужо з гатовымі пратаколамі паседжанняў, у якіх будзе аднагалосна сфармаванае пазітыўнае стаўленне да справаздачы.

Больш за тое, сп-р Азярэц зазначае, што пытанне будаўніцтва АЭС у Беларусі ўжо прынятае і на абмеркаваннях не разглядаецца. На сустрэчах павінны разглядацца толькі матэрыялы Папярэдняй справаздачы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках