15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На саміце СНД Лукашэнка зноў накінуўся на Кудрына за адмову выдаваць крэдыт

58

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на саміце СНД у Кішынёве адбылася прынцыпова жорсткая і вострая размова.

«Вельмі вострай, жорсткай атрымалася размова», - адзначыў ён журналістам у Кішынёве, падводзячы вынікі паседжання Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, перадае «Інтэрфакс» .

Лукашэнка сказаў, што напярэдадні саміту «вельмі складана фармаваўся парадак дня». «Сітуацыю выратавалі беларусы, якія ўнеслі на разгляд пытанне аб прыняцці мер па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу», - адзначыў ён. Пры абмеркаванні гэтай праблемы, заявіў беларускі кіраўнік, «штыкі перакрыжаваліся на гэтым пытанні». «Год таму было дадзена даручэнне падрыхтаваць адпаведны план, год мінуў - нічога не падрыхтавалі», - адзначыў ён.

Паводле яго словаў, «ужо крызіс скончыўся, а яны ўсё кажуць пра тое, як узмацніць, падвысіць, апусціць».

Лукашэнка паведаміў, што падчас паседжанняў кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе ён задаў пытанне віцэ-прэм'еру расейскага ўрада, кіраўніку Мінфіна Аляксею Кудрыну: «Расея - багатая краіна. Таму, чым вы можаце дапамагчы нам усім?».

«Канкрэтнае пытанне, без усякіх пытанняў пра тое, што нешта падвысім, панізім», - працягнуў Лукашэнка. Спасылаючыся на выказванні расейскага боку, ён адзначыў, што «пачаліся размовы: так, мы ў МВФ галасуем». У гэтай сувязі беларускі кіраўнік заявіў: «А атрымліваецца так, што МВФ выдае нам крэдыт з улікам таго, што паабяцала Расея». «Ён (А.Кудрын - ІФ) заяўляе, што мы (Расея - ІФ) $500 млн не дамо. МВФ нам задае пытанне: як так, мы разлічвалі, што Расея дасць $500 млн», - сказаў Лукашэнка.

«Таму я кажу: гэта вы нам так дапамагаеце? Я думаю, што правільна завастрыў гэтае пытанне», - заявіў ён.

Лукашэнка ізноў працытаваў міністра фінансаў Расеі: «Да не, мы не супраць. Мы $500 млн вывучым». «Так навошта вы кажаце, што не дасцё крэдыт?», - спытаў А.Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік адзначыў «прынцыповую пазіцыю» на саміце прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі. «Вельмі моцна выступіў Віктар Андрэевіч Юшчанка. Яго аргументацыя была забойнай. Квінтэсенцыяй яго выступу стала тое, што ім (Украіне - ІФ) не трэба было б прасіць 17 мільярдаў (даляраў ЗША -ІФ) ад МВФ, нам не трэба было бы $500 млн, калі б мы стварылі зону свабоднага гандлю (у рамках СНД - ІФ), пра якую даўно кажам», - адзначыў А.Лукашэнка. «Мы б самі зарабілі гэтыя грошы», - адзначыў Лукашэнка, пераказваючы выступ В.Юшчанка.

«Гэта была цвёрдая, аргументаваная пазіцыя прэзідэнта Украіны», - падкрэсліў кіраўнік. Паводле яго словаў, «у такім жа ключы выступілі Таджыкістан, Азербайджан». «Крыць было няма чым», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках