16 лiстапада 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намміністра ЖКГ: Рашэнне пра падаражанне «камуналкі» будзе прынятае хуткім часам

12

Чыноўнікі сцвярджаюць, што зараз узровень пакрыцця выдаткаў на паслугі ЖКГ у сярэднім складае 29,8%.

Рашэнне пра падвышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі можа быць прынята хуткім часам, заявіў сёння намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сушко.

«Да канца года прымуць рашэнне альбо падвышаць, альбо не», — сказаў ён.

Сушко адзначыў, што міністэрства ў вызначаным парадку ўнесла такую прапанову на разгляд урада. «Магчымасць падвышэння можа быць прынятая сыходзячы з усіх фактараў, у тым ліку плацёжаздольнасці насельніцтва», - адзначыў Сушко. Ён заявіў, што падвышэнне калі і адбудзецца, то незначнае – у межах пяці даляраў па ўсіх паслугах. «Тут трэба прымаць узважанае рашэнне, каб пасля не ўзнікла праблем з неплацяжамі. На сёння пратэрмінаваная запазычанасць складае 38 млрд. рублёў», - паведаміў чыноўнік.

Паводле яго словаў, зараз узровень кампенсацыі выдаткаў на паслугі ЖКГ у сярэднім складае 29,8%, у тым ліку ў ацяпляльны сезон – 28,1%, у летні перыяд – 31,4%, выдаткі на цеплазабеспячэнне — 25,5%, халоднае водазабеспячэнне — 40%, вываз цвёрдых бытавых адходаў — 42%, працу ліфтаў — 29,6%.

Паводле дадзеных БелаПАН, плата за стандартную двухпакаёвую кватэру (48 кв. м з трыма пражываючымі) у ацяпляльны перыяд складае 162 тыс. рублёў, аднапакаёвую (32 кв. м з двума пражываючымі) — 108,5 тыс. рублёў, трохпакаёвую (69 кв. м з чатырма пражываючымі) — 226 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках