15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ад пнеўманіі зноў памёр медык

У Магілёўскай абласной бальніцы памерла жанчына, у якой медыкі знайшлі двухбаковую пнеўманію.

Дактары не выключаюць, што гэта наступствы захворвання на грып, паведамляе БелаПАН.

Нябожчыца працавала медыкам. У Горацкай раённай бальніцы факт смерці прызналі.

«Тое, што яна памерла, - праўда. Дыягназ – двухбаковая пнеўманія. Вынікі абследвання яшчэ не гатовыя. Яно будзе праводзіцца на базе абласной бальніцы», — паведаміў у тэлефоннай гутарцы супрацоўнік лячэбнай установы.

Як высветлілася, жанчыну даставілі ў цяжкім стане ў Магілёўскую абласную бальніцу на пачатку мінулага тыдня. Ці выяўлена ў памерлай наяўнасць так званага свінога грыпу? Медыкі пакуль выказваюцца наконт гэтага стрымана.

«Памерла яна ад пнеўманіі. Гэта з’яўляецца ўскладненнем грыпу. Аднак гэты дыягназ патрабуе яшчэ ўдакладнення, то бок пакуль робяцца сералагічныя рэакцыі. Ёй пакуль пастаўлены грып А. Таму трэба пачакаць дзень-два, каб удакладніць усё гэта», — сказаў прадстаўнік адміністрацыі медыцынскай установы.

У Горацкім раёне дзеці не ходзяць у школу, хаця вакацыі скончыліся два тыдні таму. Не навучаюцца і студэнты мясцовай сельскагаспадарчай акадэміі.

«Рэктарат у мэтах прафілактыкі сваім загадам прыпыніў навучальны працэс да серады», — паведамілі ў Горацкім раённым цэнтры гігіены і эпідэміі.

Паводле словаў супрацоўніцы цэнтра, у Горках назіраецца рост захворванняў на ВРВІ і грып.

Сітуацыя з супрацьгрыпознымі прэпаратамі ў райцэнтры такая ж, як і паўсюль. Іх няма.

«Людзі нават перад адкрыццём займаюць чэргі. У адной аптэке мне сказалі, што прыйшла машына. Літаральна ўсё за пару дзён раскупілі. Маскі ўвесь час людзі шукаюць, імунамадулятары, імунастымулятары – усё такое рознае. Людзе не вельмі вераць у тое, што ім кажуць афіцыйна. Чым больш супакойваюць, тым больш чалавек ускалмачваецца», — гаворыць жыхарка Горак Галіна.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на 7 лістапада ў рэгіёне на грып захварэлі 4 776 чалавек, амаль палова з іх – дзеці да 17 гадоў. На карантын закрыты школы не толькі ў Горацкім раёне, але і ў Магілёве, Бабруйску, Мсціслаўлі, Магілёўскім і Клімавічскім раёнах. Асобныя класы не навучаюцца на Шклоўшчыне і Кругляншчыне. Усяго ў рэгіёне не працуюць 154 школы. Прыпынены заняткі ў Магілёўскім універсітэце і Інстытуце прававодства. Закрыта і 15 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Нагадаем, што 9 лістапада ў Гомелі ад пнеўманіі памерла супрацоўніца навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках