15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацьвірусных лекаў у менскіх аптэках па-ранейшаму няма

15

У аптэкі Менска пачалі паступаць супрацьвірусныя медыцынскія прэпараты, але іх недастаткова, каб задаволіць попыт.

Тым часам, як падкрэслівае «Радыё Свабода», колькасць захварэлых на вірус грыпу A(H1N1) беларусаў толькі паводле афіцыйных дадзеных на 11 лістапада складае 128 чалавек.

Вялікія чэргі ў менскіх аптэках зменшыліся. Перадусім людзі цікавяцца лекамі супраць прастуды і грыпу, а таксама для прафілактыкі гэтых захворванняў. У аптэцы № 5 супрацьвірусныя прэпараты з’явіліся на некаторы час, і іх адразу ж раскупілі, паведаміла фармацэўт Кацярына Курдзюк.

«Учора ўвечары быў расейскі арбедол, але ўжо яго няма. Арбедол, арпетол, ангрымакс паступаў, рэмантадын — няма нічога. Адразу ўсё разбіраюць. Замаўляем, але ж іх на заводах няма. Як завод зробіць, так нам і дадуць», - сказала фармацэўт.

Наведнікі аптэк таксама сведчаць пра ранейшы дэфіцыт лекаў.

У Міністэрстве аховы здароўя такое становішча чыноўнікі каментаваць адмаўляюцца. 10 лістапада не адказвала на тэлефанаванні нават прэс-служба.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках