12 лiстапада 2024, aўторак, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Дзень салідарнасці: Барацьба беларусаў за свабоду працягваецца

20
Сёння Дзень салідарнасці: Барацьба беларусаў за свабоду працягваецца

16 лістапада ў Беларусі і за мяжой зноў пройдуць акцыі салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў апазіцыі. І сёння ў 18.00 беларусы прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу Менска.

У турмах Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца вязні сумлення. Гэта арыштаваныя ў лютым гэтага года ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч і раней пераследваўся за сваю актыўную барацьбу за правы прадпрымальнікаў. На думку праваабаронцаў, сёння яго бяздоказна абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў і збіраюцца судзіць на закрытым працэсе. У знак пратэсту супраць незаконнага арышту Аўтуховіч галадаў у турме больш за 90 дзён, моцна падарваўшы здароўе.

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі ў ліпені быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па знакамітай «справе 14-ці» - тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

У Беларусі па-ранейшаму не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999-2000 гадах лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Напярэдадні Дня салідарнасці лідэры апазіцыі заклікалі беларусаў выйсці 16 лістапада ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках