15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь па-ранейшаму ў спісе краін з высокай карупцыяй

4

Міжнародная арганізацыя «Трансперансі Інтэрнэшнл» зноў аднесла Беларусь да ліку краін з высокім узроўнем карупцыі.

У штогадовым рэйтынгу індэкса ўспрымання карупцыі (ІУК), апублікаваным 17 лістапада, Беларусь заняла 139-е месца з 180 краін, паведамляе БелаПАН.

ІУК замярае ўзроўні ўспрымання карупцыі ў дзяржаўным сектары той ці іншай краіны і з’яўляецца састаўным індэксам. Ён заснаваны на дадзеных апытанняў, праведзеных сярод экспертаў ў кожнай краіне. Індэкс успрымання карупцыі за 2008 год ранжыруе 180 краін света па шкале ад 0 да 10 балаў. Пры гэтым нуль азначае самы высокі ўзровень успрымання карупцыі, а дзесяць – найменшы.

Краінамі з самым нізкім узроўнем карупцыі традыцыйна сталі Новая Зеландыя (9,4 балы), Данія (9,3 балы), Сінгапур і Швецыя (па 9,2 балы) і Швейцарыя (9 балаў).

У пяцёрку самых карумпаваных краін трапілі Афганістан, Ірак, М’янма, Самалі, Судан, Чад.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках