15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі кіраўнік раздае заводы расейскім алігархам

41

Аляксандр Лукашэнка перадаў бязвыплатна расейскаму бізнэсмэну Уладзіміру Брынцалаву беларускае фармацэўтычнае прадпрыемства «Дыялек».

Прадпрыемства перадаецца з далейшым будаўніцтвам на яго тэрыторыі новага заводу.

Першапачаткова «Дыялек» быў перададзены брынцалаўскай кампаніі «Ферэйн» у арэнду для рэалізацыі інвестыцыйнага праекту па выпуску ў Беларусі лекавых прэпаратаў. Лукашэнка заявіў, што яму спадабаліся планы Брынцалава, асабліва ў частцы арганізацыі вытворчасці антыбіётыкаў, якія павінны цалкам замяніць дарагія імпартныя аналагі. Менавіта таму расейскаму бізнэсмэну было дадзенае зялёнае святло ва ўсіх яго распачынаннях, паведамляе «Ежедневник».

Зараз Брынцалаў, падобна на тое, яшчэ больш трывала атабарыцца ў Беларусі, паколькі Лукашэнка прыняў рашэнне аддаць яму завод, які цяпер арандуецца – «у мэтах забеспячэння спрыяльных умоваў для стварэння сумесным адкрытым акцыянерным таварыствам «Ферэйн» фармацэўтычнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Паводле ўказу Лукашэнкі, НВРУП «Дыялек» цалкам спішуць усе запазычанасці перад бюджэтам, а потым перададуць СААТ «Ферэйн» як маёмасны комплекс, гэта значыць фактычна задарма.

Дзяржава атрымае 25% акцыяў СААТ «Ферэйн». Акрамя таго, ураду даручана ў трохмесячны тэрмін скласці з ПВГУП «МСП-ойл» (яно таксама належыць Брынцалову) інвестыцыйную дамову аб будаўніцтве на базе маёмаснага комплексу, што перадаецца, новага завода. Пры гэтым будаўніцтва павінна ажыццявіцца ўжо да 2015 года.

Створанае пасля рэарганізацыі новае акцыянернае таварыства СААТ «Ферэйн» стане правапераемнікам усіх правоў і абавязальніцтваў «Дыялека». Гэта значыць да атрымання неабходных спецыяльных дазволаў (ліцэнзіяў), пераафармлення рэгістрацыйных пасведчанняў, фармакапейных артыкулаў і тэхнічных умоваў «Ферэйн» будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць на падставе раней выдадзеных прадпрыемству «Дыялек» ліцэнзіяў.

У мэтах развіцця ў Беларусі вытворчасці лекавых прэпаратаў Лукашэнка таксама рэкамендаваў Менскаму гарадскому і абласному Саветам дэпутатаў вызваліць СААТ «Ферэйн» ад мэтавых збораў у частцы прыбытку, атрыманага пры перадачы маёмаснага комплексу.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках