15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: «Рашэнне Еўразвяза пра санкцыі – спроба спалучыць неспалучальнае»

3

Кіраўнік Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў лічыць, што надзеі ЕЗ на істотныя змены на шляху Беларусі да дэмакратызацыі не апраўдаюцца.

17 лістапада Рада Еўразвяза падоўжыла візавыя санкцыі ў дачыненні да вышэйшых беларускіх чыноўнікаў і адначасова замарозіла дзеянне гэтых санкцыяў. Па словах старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, «іншага рашэння і чакаць не прыходзілася». У той жа час, кіраўнік БКДП назваў рашэнне ЕЗ «спробай спалучыць неспалучальнае».

«Цікавасць да працягу дыялогу ЕЗ з Беларуссю захоўваецца, мінімальныя рухі беларуская ўлада робіць і адкрыта Менск не ігнаруе патрабаванні Еўрапейскага Звяза. Таму са стоадсоткавай упэўненасцю можна было чакаць падобнага кампраміснага рашэння, якое робіць спробу спалучыць неспалучальнае», - адзначыў у інтэрв'ю «Беларускаму партызану» Аляксандр Ярашук.

«Санкцыі працягнуліся на год, каб засведчыць адсутнасць усялякага прагрэсу ў дэмакратызацыі Беларусі, і адначасова замарозілі - як надзею на сур'ёзныя змены, сур'ёзныя крокі па рэфармаванні палітычнай сістэмы Беларусі», - патлумачыў прафсаюзны лідэр.

Кіраўнік БКДП пры гэтым лічыць, што надзеі ЕЗ на істотныя змены на шляху Беларусі да дэмакратызацыі наўрад ці апраўдаюцца.

«У найбліжэйшыя месяцы - гэта адназначна, мы будзем назіраць такую ж карціну, як і ўвесь год. Нязначныя касметычныя змены будуць адбывацца, але сур'ёзных крокаў па рэфармаванні краіны чакаць не прыходзіцца. Гэтыя крокі ўлады асаблівага значэння мець не будуць», - лічыць Аляксандр Ярашук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках