14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфармацыі масава выносіць папярэджанні незалежным газетам

18

Папярэджаныя «Народная воля», «Наша Ніва», «Комсомольская правда в Беларуси» і газета «Ва-банкъ».

Як паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі, пісьмовае папярэджанне юрыдычнай аобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Народная воля», вынесена ў сувязі з недапушчальнасцю парушэння артыкула 38 закона «Аб СМІ» (інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены).

Рэдакцыя газеты «Комсомольская правда» в Беларуси» папярэджана пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 4 (асноўныя прынцыпы дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі) і 49 (пісьмовае папярэджанне). Газета «Наша нiва» папярэджана пра недапушчальнасць парушэння артыкула 34 (статус журналіста сродка масавай інфармацыі) закона «Аб СМІ».

Заснавальніку газеты «Ва-банкъ» і юрыдычнай асобе, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі газеты, вынесена папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 14 (перарэгістрацыя СМІ), 38 (інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены) і 49 (пісьмовае папярэджанне).

«У папярэджаннях прадпісана прыбраць у дзесяцідзённы тэрмін парушэнні закона, пра што ў вызначаным парадку паведаміць міністэрству інфармацыі», - гаворыцца ў паведамленні Мінінфармацыі.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, вынясенне папярэджанняў стала для беларускіх выданняў нечаканаым.

У рэдакцыі «Нашай Нівы» яшчэ не атрымалі тэкста папярэджання і таму не ведаюць, якія публікацыі выклікалі прэтэнзіі Міністэрства інфармацыі (назва артыкула 34 закона «Аб СМІ», па якім вынесена папярэджанне, — «Статут журналіста СМІ».)

«Народная воля» папярэджана па артыкуле 38 — «Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены». Рэдакцыя ўжо атрымала тэкст дакумента, з якога зразумела, што Міністэрства ўгледзела ў артыкуле «Не перашкаджай іншым адстоўваць свабоду» (рубрыка «Кропка гледжання», № № 169–70 ад 29 кастрычніка) прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці.

У артыкуле, падпісаным чытачом Ігарам Драко, гаворыцца пра тое, што ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2011 годзе беларусы павінны адстойваць свой выбар на плошчы. І каб на плошчу сабраліся 100.000 чалавек, трэба пачынаць працаваць з людзьмі ўжо зараз. У артыкуле таксама гаворыцца пра неабходнасць вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі.

У рэдакцыі «КП в Беларуси» нічога не паведамілі пра вынесенае выданню папярэджанне, спасылаючыся на тое, што ў іх праходзіць нарада. Тое ж тычыцца і газеты «Ва-банкъ», якая ўваходзіць у той жа холдынг.

«Радыё Свабода» у рэдакцыі «Комсомольской правды в Беларуси» толькі паведамілі, што газета стала ахвярай «свінога грыпу». Дакладней, у рэальныя формы выліліся абяцанні намесніка міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч «прыняць адэкватныя меры» супраць СМІ, якія павялічваюць тыражы за кошт «дэзінфармацыі» вакол грыпознай сітуацыі.

Як паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» галоўны рэдактар газеты Алена Міронава, папярэджанне Мінінфармацыі звязана з публікацыяй, у якой міністэрства ўгледзела наяўнасць недакладанай інфармацыі.

«Папярэджанне тычыцца публікацыі, змешчанай у газеце 14 лістапада, пра тое, што ў Гомельскай абласной сухотнай бальніцы няма прэпарата «Таміфлю», - сказала Міронава

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках