28 снежня 2024, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады паспрабавалі патлумачыць, чаму ў Беларусі так часта падаюць самалёты

12

Колькасць аварыйных пасадак самалётаў у Нацыянальным аэрапорце Менск павялічылася з-за авіятранзіта праз Беларусь, які расце, заяўляюць чыноўнікі.

У прыватнасці, так лічыць дырэктар дэпартамента па авіяцыі міністэрства транспарта Беларусі Вадзім Мельнік, перадае «Інтэрфакс».

«Аварыйныя пасадкі адбываюцца з-за таго, што павялічыўся транзіт праз нашую краіну. За апошнія 6 гадоў ён вырас у 2,5 разы. Добра, што самалёты сядаюць не дзесьці ў поле, а на нашых аэрадромах, ці не ляцяць, напрыклад, у Барыспаль (аэрапорт Кіева - ІФ). Пілоты ведаюць, што нашыя аэрадромы выдатна прыстасаваныя для аварыйных пасадак, і стан аварыйна-выратавальных службаў - бездакорны», - сказаў В.Мельнік.

Ён адзначыў, што ніякіх нараканняў з боку авіякампаніяў, якім належаць самалёты, што здзейснілі аварыйную пасадку ў Менску, няма. «Суцэльныя падзякі», - сказаў В.Мельнік.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, у апошнія час у Беларусі пачасціліся інцыдэнты з самалётамі.

7 лістапада пасажырскі самалёт Аэробус-320 аварыйна прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце Менск. Аэробус ляцеў з Італіі ў Маскву. У раёне Берасця адбылася расколіна лабавага шкла ў кабіне пілота.

23 кастрычніка прыватны амерыканскі самалёт Falcon 2000, які выконваў чартарны рэйс па маршруце Масква — Менск, здзейсніў аварыйную пасадку ў пункце прызначэння — аэрапорце «Менск-1». Пры ўзлёце з аэрапорта Дамадзедава не закрылася створка шасі. На борце знаходзілася сем пасажыраў і тры чальцы экіпажу. Пацярпелых няма.

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» увечары 29 кастрычніка здзейсніў аварыйную пасадку самалёт бізнэс-класа Cessna 56X нямецкай авіякампаніі Windrose Air, які рухаўся з Варшавы ў маскоўскі аэрапорт Унукава.

Верталёт польскай памежнай службы, што знік у суботу ўдзень, быў выяўлены 1 лістапада на тэрыторыі Беларусі. Верталёт разбіўся прыблізна за 200 метраў ад беларуска-польскай мяжы. Усе тры чальцы экіпажу, якія знаходзіліся на борце, у выніку авіякатастрофы загінулі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках