16 лiстапада 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрацыя хакея праігнаравала прэс-канферэнцыю Захарава

4

Ніводнага прадстаўніка ФХРБ не было на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прызначэнню Міхаіла Захарава на пасаду галоўнага трэнера зборнай.

«Каб пазбегнуць праявы розных спекуляцый і чутак» Федэрацыя хакея Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай на гэты конт.

У заяве, якую падае БелаПАН, адзначаецца, што «у кіраўніцтва ФХРБ не было магчымасці ўзяць удзел у дадзенай прэс-канферэнцыі з прычыны працы з інспекцыяй з Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), якая прыбыла ў Менск і кантралюе хаду падрыхтоўкі да юніёрскага (да 18 гадоў) чэмпіяната свету ў вышэйшым дывізіёне, што адубедзцца з 13 па 23 красавіка наступнага года ў Менску і Бабруйску».

Акрамя гэтага, ФХРБ «таксама прытрымліваецца пазіцыі, што нейкія каментары адносна прызначэння галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай да месца даваць пасля праходжання ўсіх працэдур – у прыватнасці правядзення выканкама ФХРБ, на якім павінна быць зацверджана кандыдатура галоўнага трэнера».

Паседжанне выканкама, на якім будзе разгледжана пытанне пра галоўнага трэнера зборнай, адбудзецца 25 лістапада. Як паведаміла 17 лістапада прэс-служба Міністэрства спорта і турызму, загадам Мінспорта па хадайніцтве сталай камісіі НАК па працы з федэрацыямі па відах спорта «на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай алімпійскай каманды па хакеі з шайбай на перыяд яе падрыхтоўкі і ўдзелу ў XXI Алімпійскіх гульнях прызначаны Захараў Міхаіл Міхайлавіч». Захараў не ўваходзіў у спіс дзесяці кандыдатаў, якіх прадставіла ў міністэрства Федэрацыя хакея, аднак ён самастойна падаў заяву ў Мінспорта.

3 лістапада, на наступны дзень пасля адстаўкі Глэна Хэнлана з пасады галоўнага трэнера зборнай, у Міністэрсвте спорта і турызму адбылася працоўная нарада па пытанні падрыхтоўкі хакейнай зборнай да Алімпіяды, у якой узялі ўдзел міністр Алег Качан, памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорта і турызму Генадзь Аляксеенка, старшыня Федэрацыі хакея Уладзімір Навумаў, старшыня цэнтральнага савета БФСА «Дынама» Юрый Бародзіч, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Мінспорта.

На нарадзе была заслухана інфармацыя Навумава пра сітуацыю з галоўным трэнерам нацыянальнай каманды. Паводле інфармацыі прэс-службы Мінспорта, Генадзь Аляксеенка «жорстка выказаўся па дадзеным пытанні», адзначыўшы, што віна за адстаўку з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Глэна Хэнлана за 100 дзён да пачатку Алімпіяды ляжыць цалкам на кіраўніцтве федэрацыі.

Па выніках нарады кіраўніцтва спартовай галіны даручыла Навумаву ўнесці да 15 лістапада спіс кандыдатур на пасаду галоўнага трэнера для абмеркавання ў Мінспорта. Да 20 лістапада павінна было быць прынята «сумеснае рашэнне ўсіх зацікаўленых пра прызначэнне галоўнага трэнера алімпійскай зборнай па хакеі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках