15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за грыпу закрываюцца школы ў шмат якіх гарадах Беларусі

8

Акрамя Менска, школьныя вакацыі плануецца падоўжыць яшчэ ў некалькіх гарадах. Зараз аналагічныя меры прымаюцца ў Маладзечне, Жлобіне, Бабруйску, гарадах Берасцейскай вобласці.

«Следам за Менскам школьныя вакацыі падоўжаныя ў школах Берасцейскай вобласці і Маладзечне», - паведамілі «Інтэрфаксу» у Міністэрстве аховы здароўя.

На мінулым тыдні было прынятае рашэнне да 6 лістапада падоўжыць менскім школьнікам вакацыі ў сувязі з павелічэннем сезоннага захворвання грыпам і вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі.

Раней са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі Валянціну Качан паведамлялася, што аналагічныя меры плануецца прыняць у Жлобіне, Бабруйску. Медыкі адзначаюць, што гэта прэвентыўныя меры і гаворка пра эпідэмію грыпу і ВРВІ ў Беларусі пакуль не ідзе.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, у апошні час у байнэце сталі з'яўляцца паведамленні пра смяротныя выпадкі ў менскіх шпіталях ад свінога грыпу.

Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя абвяргаюць гэтую інфармацыю і заяўляюць, што ў Беларусі лабараторна пацверджаныя 59 выпадкаў свінога грыпу, але смяротных выпадкаў не было. Першы намеснік міністра Роберт Часнойць у гэтай сувязі ўдакладніў, што «за апошнія два тыдні было чатыры смяротныя выпадкі ў Беларусі ад вострай пнеўманіі».

Тым часам, выканаўца абавязкаў дырэктара РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аляксандр Пяткевіч заявіў, што Расея не паставіла ў Беларусь абяцаную вакцыну ад віруса A/H1N1.

«Вакцынай супраць свінога грыпу Беларусь абяцала забяспечыць Расея, але пакуль там вакцыну не зрабілі», -- сказаў спецыяліст.

У той жа час у Смаленску медыкі выявілі свіны грып у людзей, якія вярнуліся з Беларусі.

У суседняй Украіне ўчора была абвешчаная эпідэмія свінога грыпу – у некаторых абласцях краіны ўжо дзейнічае каранцін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках