15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес падарваў масты, якія вядуць у Калумбію

8

Улады Калумбіі абвінавацілі Венесуэлу ў падрыве двух пешаходных мастоў на сумеснай мяжы без папярэдняга ўзгаднення.

Кіраўнік калумбійскага Міністэрства абароны Габрыель Сільва заявіў пра намер перадаць у ААН сабраныя доказы інцыдэнта, пераде РБК са спасылкай на Бі-бі-сі.

Са свайго боку віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Рамон Карызалес пацвердзіў, што масты сапраўды падарвалі, аднак, паводле яго словаў, яны былі пабудаваныя самавольна і ў асноўным выкарыстоўваліся для незаконнага гандлю наркотыкамі.

Апошнім часам адносіны паміж Каракасама і Баготай сталі вельмі напружанымі. Прычынай гэтаму стала дамова, падпісаная 30 кастрычніка Калумбіяй і ЗША, згодна з якой амерыканскаму войску даецца права выкарыстоўваць шэраг калумбійскіх ваенных баз.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес назваў тады здзелку пагрозай бяспекі ў рэгіёне. 9 лістапада паведамлялася, што венесуэльскі лідэр заклікаў войска рыхтавацца да магчымай вайны з Калумбіяй. Ён завявіў, што салдаты павінны быць падрыхтаваныя да таго, што ЗША справакуюць узброены канфлікт паміж дзвюмя паўднёваамерыканскімі дзяржавамі.

У адказ прэзідэнт Калумбіі Альвара Урыбе вырашыў падаць пратэст у Раду Бяспекі ААН і Арганізацыю амерыканскіх дзяржаў. «Калумбія ніколі не прадпрымала і не будзе рабіць нейкіх ваяўнічых крокаў у адносінах да міжнароднай супольнасці, тым больш да суседніх лацінаамерыканскіх дзяржаў», - заявіў А.Урыбе.

Пасля гэтага У.Чавес патлумачыў, што не заклікае да вайны з Калумбіяй, а толькі прапанаваў падрыхтавацца да магчымай агрэсіі на фоне таго, што ЗША размяшчаюць у суседняй краіне свае войскі. А.Урыбе прыняў тлумачэнні свайго венесуэльскага калегі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках