28 снежня 2024, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч: «Улады зрабілі крокі па лібералізацыі і эканамічным рэфармаванні»

52
Мілінкевіч: «Улады зрабілі крокі па лібералізацыі і эканамічным рэфармаванні»

З такой заявай лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выступіў у Еўрапарламенце ў Брусэлі.

Як паведамляе сайт milinkevich.org, падчас свайго выступу ў фракцыі Еўрапейскай Народнай партыі Аляксандр Мілінкевіч казаў пра неабходнасць працягваць дыялог з Беларуссю, «паколькі яму няма пазітыўнай альтэрнатывы». Ён адзначыў, што ўладамі зробленыя пэўныя крокі па лібералізацыі і эканамічным рэфармаванні. На думку палітыка. Еўразвязу варта ангажаваць Беларусь, уцягваць у зону свайго ўплыву і далей, але супрацоўніцтва павінна пашырацца на абавязковых маральных умовах.

Таксама паведамляецца, што Аляксандр Мілінкевіч, а таксама беларускія палітыкі Аляксей Янукевіч, Павал Севярынец, Юрась Губарэвіч, Андрэй Клімаў і Алесь Лагвінец правялі перамовы ў Бюро па стварэнні Парламенцкай асамблеі Еўрапарламента Euronest. Дэпутаты ЕП на чале з намеснікам старшыні Еўрапейскага парламента Лібарам Ручакам абмяркоўвалі з беларускай дэлегацыяй склад прадстаўніцтва ў Euronest ад Беларусі.

Раней планавалася, што Беларусь будуць прадстаўляць толькі 10 чалавек ад апазіцыі, бо беларускі «парламент» нелегітымны. Зараз не выключаны кампрамісны варыянт. Палітыкі, якія наведалі Брусэль, не супраць гэтага.

«Мы гатовыя да кампрамісных варыянтаў. Адзінае, лічым, што выключна беларускі «парламент» не можа прадстаўляць нашую краіну, паколькі ён не прызнаны міжнароднай супольнасцю. Павінна быць змяшаная дэлегацыя. Гэта вельмі важна, каб арганізаваць эфектыўную унутрыбеларускую дыскусію», - лічыць Мілінкевіч.

Парламенцкая асамблея «Усходняга партнёрства» складаецца з 60 дэпутатаў Еўрапарламента і па 10 прадстаўнікоў парламентаў краінаў-удзельніцаў Партнёрства.

Фота - Reuters

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках