15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да палітвязня Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст

3

Удзельніку «Працэсу 14-ці» прыходзяць ускрытыя лісты нават ад прадстаўнікоў «Міжнароднай амністыі».

Пра гэта заявіла кіраўнічка юрыдычнага аддзела «Маладога фронту» Наста Лойка.

Яна распавяла, пра што напісаў арыштаваны ўдзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі ў сваім апошнім лісце.

«Да Дубскага не прыходзіць шмат пошты – даклдана вядома, што не дайшлі 8 заказных і 26 звычайных лістоў. Паводле нашых падлікаў, гэта прыкладна кожны пяты ліст. Не дайшлі да яго лісты былога палітвязня Аляксандра Баразенкі. На свой дзень нараджэння Дубскі атрымаў некалькі дзясяткаў віншаванняў з «Міжнароднай амністыі» – практычна ўсе гэтыя лісты былі ўскрытыя падчас сартавання», -- заявіла Лойка.

Як паведамляе сайт mfront.net, акрамя таго, па словах Арцёма Дубскага, ён нядаўна атруціўся турэмнай ежай (у моладзевага актывіста – язва страўніка), і «лячылі» яго звычайным анальгінам.

Нагадаем, што 7 ліпеня 2009 года Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках