15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі патрабуюць спыніць будаўніцтва беларускай АЭС

23

Грамадскія арганізацыі лічаць праект будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі небяспечным.

«Экадом», Беларуская партыя «Зялёныя», міжнародная экалагічная група «Экаабарона» у Маскве патрабуюць спыніць будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пра гэта паведаміла БелаПАН старшыня рады ГА «Экадом» Ірына Сухій.

Паводле яе словаў, асаблівую заклапочанасць эколагаў выклікае той факт, што «сістэматычна парушаецца» беларускае і міжнароднае заканадаўства ў гэтай галіне. У прыватнасці, грамадскія слуханні па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС у Астраўцы 9 кастрычніка ператварыліся ў «сход прыхільнікаў АЭС», заявіла Сухій. Прэзэнтаваная грамадскасці «Заява аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС» выкананая з парушэннем патрабаванняў беларускага заканадаўства. Дакумент утрымлівае «грубыя памылкі і наўмысна ўводзіў у зман грамадскасць», лічыць прадстаўнік ГА «Экадом».

У сувязі з гэтым Сухій агучыла патрабаванні экалагічных грамадскіх арганізацыяў да праекту будаўніцтва АЭС. Па-першае, эколагі дамагаюцца адклікання заказчыкам узвядзення атамнай станцыі «Заявы аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС». Па-другое, яны настойваюць на правядзенні ўсіх этапаў абмеркавання пытанняў, звязаных з АЭС, з грамадскасцю «належным чынам у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі і міжнароднымі канвенцыямі». Акрамя таго, эколагі маюць намер вылучаць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы праекту АЭС у Беларусі і будуць праводзіць грамадскую экалагічную экспертызу.

На падставе наяўнай афіцыйнай інфармацыі грамадскія арганізацыі прыйшлі да высновы, што праект будаўніцтва АЭС у Беларусі не мае неабходных абгрунтаванняў.

Між тым матэрыялы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС у Беларусі могуць быць адкліканыя для дапрацоўкі.

Канчатковая рэдакцыя справаздачы аб АУНА беларускай АЭС будзе пададзеная РУП «Белндпіэнергапрам» у Мінпрыроды на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Падчас яе правядзення спецыялісты «уважліва разгледзяць, прааналізуюць і ацэняць дакладнасць уліку прапановаў, якія паступілі, і заўвагаў па пытаннях уздзеяння АЭС на навакольнае асяроддзе». Яны таксама ацэняць «адпаведнасць пададзенай праектнай дакументацыі патрабаванням заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя», кажацца ў лісце Мінпрыроды.

Нагадаем, паводле заўвагаў экалагічнай грамадскасці, найбольш сур'ёзнай праблемай у папярэдняй справаздачы аб АУНА беларускай АЭС з'яўляецца тое, што ацэнка выкідаў радыёнуклідаў пры максімальнай праектнай аварыі АЭС прыніжаная, прынамсі, у чатыры тысячы разоў; ацэнка выкідаў пры аварыі, якая не прадугледжаная праектам, — у дзясяткі і сотні разоў. Як вынік, нават не прадугледжаныя мерапрыемствы па абароне насельніцтва і мінімізацыі наступстваў магчымых аварыяў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках