29 снежня 2024, Нядзеля, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» засакрэціць даклад аб прызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

13

Даклад па выніках працоўнай паездкі беларускіх «парламентароў» у Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію, верагодней за ўсё, не будзе публічным.

Пра гэта, як перадае «Интерфакс», паведаміў журналістам у Менску старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД «палаты прадстаўнікоў» Беларусі Сяргей Маскевіч.

«Я разумею, што прэса хоча вострых, красамоўных абмеркаванняў. Але ў нас іншая задача: галоўнае, каб не атрымалася так, што мы ездзілі «пакрасавацца». У людзей там (у Грузіі, Паўднёвай Асеціі і Абхазіі) шмат праблемаў, але ў цэлым сітуацыя стабільная, і мы павінны ў пытаннях прызнання ці непрызнанні каўказскіх рэспублікаў кіравацца як інтэрасамі рэгіёна, так і нашымі дзяржаўнымі інтэрасамі», - сказаў Маскевіч.

Ён таксама дадаў, што будзе знойдзены шлях мірнага развіцця сітуацыі, да чаго, на яго думку, імкнецца ўся міжнародная супольнасць.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, што з 17 па 20 лістапада дэлегацыя «палаты прадстаўнікоў» і «савета рэспублікі» наведвала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію.

На дадзены момант Паўднёвую Асецію і Абхазію прызналі толькі Расея і Венесуэла. Таксама пытанне аб прызнанні выносіў на абмеркаванне прэзідэнт Нікарагуа, аднак парламент адхіліў яго прапанову. Астатнія краіны лічаць Абхазію і Паўднёвую Асецію часткай Грузіі.

Аб тым, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі Паўднёвай і Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага годы. Эксперты ўспрымаюць гэтую заяву як гульню з Еўразвязам для атрымання крэдытаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках