9 лiстапада 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: «ЕГУ павінен вярнуцца ў Менск»

9

24 лістапада Вігаўдас Ушацкас сустрэўся са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні.

«У ідэале ў будучыні Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт павінен вярнуцца ў Менск — туды, дзе ён павінен быць», — заявіў на сустрэчы міністр замежных справаў Літвы.

Аднак Ушацкас прызнаў, што «у эгаістычных інтэрасах Літвы» было б захаваць ЕГУ у Вільні.

«Можна было б вярнуцца ў Менск у якасці факультэта літоўскага ЕГУ. Асабіста, з эгаізму, я б хацеў, каб сам ЕГУ застаўся тут», — адзначыў Ушацкас 24 лістапада падчас сустрэчы са студэнтамі ЕГУ, адказваючы на іх пытанні.

Пры гэтым кіраўнік літоўскай дыпламатыі адзначыў, што канчатковае рашэнне павінна прымацца супольнасцю гэтага вну.

Пакуль ЕГУ знаходзіцца ў Вільні, лічыць Ушацкас, ён бы мог стаць рэгіянальным адукацыйна-асветніцкім цэнтрам не толькі для беларусаў, але і для грамадзянаў Малдовы, Украіны, Грузіі, а таксама Расеі.

«Мы б хацелі як мага паўней выкарыстаць вашую прысутнасць тут», — сказаў літоўскі міністр. Ён заклікаў кіраўніцтва вну прымаць меры ў накірунку такога развіцця ЕГУ і прапанаваў дапамогу літоўскага ўрада.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працуе ў выгнанні ў Вільні пасля таго, як у 2004 годзе яго закрылі беларускія ўлады.

Дапамогу ЕГУ, акрамя Літвы, аказвае Еўрапейская камісія, шэраг фондаў краінаў Еўропы і ЗША. Зараз у вну навучаецца больш за тысячу студэнтаў, амаль усе яны грамадзяне Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках