14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У наступным годзе пройдуць адразу некалькі вучэнняў КСАР АДКБ

3

Розныя ведамствы ў новым 2010 годзе правядуць асобныя вучэнні ў межах КСАР АДКБ.

Пра гэта 24 лістапада ў Ерэване заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, перадае РИА Новости.

«На наступны год мы мяркуем правядзенне вучэнняў па элементах, гэта значыць канкрэтна ў Расейскай Федэрацыі будуць праводзіцца вучэнні вайсковай кампаненты КСАР, — адзначыў Бардзюжа. — На наступны год мяркуюцца вучэнні канкрэтна падведамасныя: у Расейскай Федэрацыі — ваеннага складніка КСАР, а таксама мяркуюцца вучэнні па лініі антытэрарыстычных падраздзяленняў органаў бяспекі, МНС і органаў унутраных справаў».

Паводле інфармацыі генсека АДКБ, у 2011 годзе арганізацыя сплануе комплексныя вучэнні з ужываннем усіх гэтых кампанентаў. Пры гэтым Бардзюжа не змог сказаць, дзе пройдуць гэтыя вучэнні.

Першыя вучэнні КСАР адбыліся ў кастрычніку 2009 года ў Казахстане. Аляксандр Лукашэнка на іх не прысутнічаў — гэтак жа як і 14 чэрвеня ў Маскве на падпісанні пагаднення аб стварэнні гэтых сілаў. Тады афіцыйнай прычынай стала «малочная вайна» паміж Беларуссю і Расеяй. Тым не менш Беларусь увосень далучылася да гэтага пагаднення.

Незалежныя эксперты ўпэўненыя, што КСАР ствараецца, перш за ўсё, для задушэння народных пратэстаў ва ўмовах крызісу ў краінах-удзельніцах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

У АДКБ уваходзяць Расея, Казахстан, Беларусь, Кыргызтан, Таджыкістан, Арменія і Узбекістан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках