16 лiстапада 2024, Субота, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны сузаснавальнік фірмы «Тэрабудінвест»

14

Адзін з падазраваных, які праходзіць па гучнай справе махлярства долевага будаўніцтва, памёр.

Тры гады дольшчыкі будавалі з «Тэрабудінвест» кватэры ў доме на вуліцы Прытыцкага ў Менску. А потым раптам высветлілася - частка з дольшчыкаў права на кватэры не мае, таму што заключалі дамовы яны з Дзмітрыем Агароднікавым, які меў, па словах сузаснавальніка «Тэрабудінвест» Барыса Руднева, падробленую даверанасць на права заключаць дамовы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Менавіта супраць Агароднікава, яго калегі Гатальскага і «неабмежаванага кола асобаў» міліцыя ўзбудзіла справу па артыкуле за махлярства ў адмыслова буйных памерах. Гэта значыць следства, відаць, меркавала, што ўдваіх, столькі гадоў незаўважанымі, збіраць грошы з дольшчыкаў гэтыя людзі не маглі.

А ў мінулую пятніцу быў арыштаваны і Руднеў. Мера стрымання – узяццё пад варту. Па словах прэс-сакратара ГУУС Менгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага, абвінавачванне будзе прад'яўлена ў найбліжэйшыя дні.

Колькі ашуканцаў паўстане перад судом, пакуль незразумела. Адзін з падазраваных, Гатальскі (як пацвердзілі ў ГУУС), памёр, другі - Агароднікаў - зараз праходзіць судова-псіхіятрычную экспертызу, якая павінна вызначыць стан яго свядомасці.

Нагадаем, следства арыштавала будоўлю і рахункі «Тэрабудінвест». Так што акрамя гэтых 440 дольшчыкаў ёсць яшчэ 280 пацярпелых, якіх «Тэрабудінвест» заўсёды прызнаваў сваімі дольшчыкамі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках