15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарава зацвердзілі на пасадзе галоўнага трэнера зборнай па хакеі

1

Вядомы хакейны спецыяліст Міхаіл Захараў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі на паседжанні выканкама Федэрацыі хакея.

Як нагадвае «Інтэрфакс» , Міхаіл Захараў 17 лістапада загадам Міністэрства спорта і турызму, паводле хадайніцтва сталай камісіі НАК Беларусі па працы з федэрацыямі па відах спорта быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай алімпійскай каманды па хакеі з шайбай на перыяд яе падрыхтоўкі і ўдзелу ў XXI Алімпійскіх гульнях.

Захараў таксама з’яўляецца галоўным трэнерам зборнай Украіны па хакеі. Акрамя гэтага, ён кіруе камандай ХК «Юнацтва-Менск», якая выступае ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі.

Захараў ужо ўзначальваў зборную Беларусі па хакеі, аднак сыйшоў у адстаўку ў лютым 2005 года пасля таго, як зборная не здолела выйграць кваліфікацыйны турнір Алімпіяды-2006 у Турыне.

Месца галоўнага трэнера зборнай Беларусі стала вакантным пасля таго, як 2 лістапада ў адстаўку падаў канадзец Глэн Хэнлан, які ўзначальваў каманду.

Зборная Беларусі згуляе ў хакейным турніры зімовай Алімпіяды-2010, дзе на папярэднім этапе яе суперніцамі стануць каманды Швецыі, Фінляндыі і Нямеччыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках