17 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумаў так і не павіншаваў Захарава

6

Старшыня Федэрацыі хакея ў выніку нават не стаў галасаваць за кандыдатуру Міхаіла Захарава на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па хакеі.

Выканкам Федэрацыі хакея на паседжанні 25 лістапада падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Захарава ў якасці галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі. Члены выканкама абсалютнай большасцю галасоў прагаласавалі за прызначэнне Захарава, паведамляе БелаПАН.

Старшыня Федэрацыі хакея Уладзімір Навумаў устрымаўся, патлумачыўшы, што ў гэтым бярэ прыклад з прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея, «які яшчэ ні разу не прагаласаваў ні за, ні супраць – увесь час устрымліваўся».

Навумаў паабяцаў, што ўсе віншаванні Захараву будуць толькі пасля выйграных ім матчаў.

47-гадовы галоўны трэнер менскага «Юнацтва» і зборнай Украіны быў прызначаны галоўным трэнерам беларускай зборнай загадам Міністэрства спорта і турызму ад 16 лістапада на перыяд яе падрыхтоўкі і ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў канадскім Ванкувары.

Нагадаем, што Міхаіл Захараў змяніў на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі канадца Глэна Хэнлана, які 2 лістапада вырашыў пакінуць сваю пасаду пасля таго, як Уладзімір Навумаў зняў яго з пасады галоўнага трэнера менскага «Дынама».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках