28 снежня 2024, Субота, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Назіральнікаў да ўрнаў не дапусцяць

45

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама заявіла, што папраўка, якая гарантуе назіральнікам у непасрэднай блізкасці сачыць за падлікам галасоў, выключана з законапраекта як суб’ектыўная.

Такім чынам, вароты для фальсіфікацыі застаюцца адкрытымі.

«Паўнамоцтвы назіральнікаў засталіся ў ранейшай рэдакцыі: назіральнік мае права назіраць за падлікам галасоў. Фармулёўка аб умовах, якія дазваляюць назіраць агляднасць падліку галасоў, выключаная як суб'ектыўная», — цытуе словы Ярмошынай БелаПАН. Пры гэтым кіраўнік Цэнтрвыбаркаму падкрэсліла, што «любы закон — гэта плод кампрамісу».

«Ёсць меркаванне тых, хто арганізуе выбары. Напрыклад, старшыні ўчастковых камісій лічаць сябе менш абароненымі за назіральнікаў. Яны патрабавалі, каб з'явіліся нормы, якія даюць шырэйшыя паўнамоцтвы чальцам і старшыням участковых камісій, больш абаранялі іх правы. Таму быў абраны кампрамісны варыянт», — сказала старшыня ЦВК.

Ярмошына паведаміла таксама, што занесеныя ў «парламент» змены ў выбарчае заканадаўства «на 90% улічваюць рэкамендацыі АБСЕ».

У прыватнасці, адзначыла яна, АБСЕ прапаноўвала спрасціць парадак вылучэння кандыдатаў, каб зрабіць выбары альтэрнатыўнымі. «Пры гэтым казалася толькі пра патрабаванні выключыць палажэнне аб абавязковай наяўнасці партыйных структур у акрузе, — сказала Ярмошына. — Мы пайшлі далей: спрасцілі парадак вылучэння кандыдатаў шляхам збору подпісаў, паменшылі колькасць падставаў для прызнання подпісаў несапраўднымі, што скароціць колькасць адмоў у рэгістрацыі кандыдатаў».

Паводле кіраўніка Цэнтравыбаркаму, шмат якія рэкамендацыі АБСЕ былі таксама ўлічаныя пры рэгламентацыі асаблівасцяў правядзення перадвыбарчай агітацыі і збору подпісаў.

Між тым, напярэдадні беларуская апазіцыя выступіла з заявай, у якой прапанавала Еўразвязу прафінансаваць набыццё для Беларусі празрыстых урнаў для галасавання ў рамках праграмы «Усходняе партнёрства».

«Я думаю, што для Еўрапейскага звяза гэта невялікая сума, але гэта можа стаць істотным укладам у забеспячэнне празрыстасці выбарчага працэсу», - сказаў udf.by старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Пры гэтым палітык адзначыў, што 10% прапаноў, якія не знайшлі адлюстраванне ў папраўках да Выбарчага кодэкса, з'яўляюцца для апазіцыі найбольш істотнымі, паколькі менавіта яны павінны былі забяспечыць грамадскі кантроль за выбарамі.

Плануецца, што ў першым чытанні законапраект будзе разгледжаны Палатай прадстаўнікоў 30 лістапада, а ў другім чытанні — 10 снежня.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках