14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праект рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі «завіс»

4

Еўрапейскі Парламент зноў не ўключыў у парадак дня праходзячай сесіі праект рэзалюцыі па Беларусі.

Канферэнцыя старшыняў парламенцкіх фракцыяў у Еўрапарламенце адхіліла прапанову старшыні дэлегацыі па справах Беларусі Яцэка Пратасевіча ўключыць на разгляд праходзячай і будучай снежаньскай сесіі Еўрапарламента апошнюю рэзалюцыю па Беларусі.

«Для мяне гэта вельмі нечаканае рашэнне і не хаваю свайго расчаравання», - заявіў у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч. Ён не выключае, што на гэтае рашэнне паўплывалі захады беларускай дыпламатыі.

«За гэтымі падзеямі могуць стаяць захады беларускай дыпламатыі, каб пазбавіцца адназначнай пазіцыі Еўрапарламента, які ў праекце пастановы адносна Беларусі вельмі выразна даводзіць, што беларуская дэлегацыя ў рамках «Еўранэсту» павінна складацца з больш за пяць прадстаўнікоў парламента беларускага, а таксама мінімум пяці прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. У маім праекце пазначана, што калі гэтая ўмова беларускімі ўладамі будзе адхілена, то тады дэлегацыя з дзесяці чалавек павінна складацца выключна з прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, а таксама грамадскіх аб'яднанняў. Гэты параграф у праекце рэзалюцыі выклікае найбольшую непрыязнасць беларускай улады, якая рознымі шляхамі імкнецца ўплываць на асобных палітычных лідэраў у Еўрапарламенце, блакуючы нават абмеркаванне самога праекта», -- заявіў Яцэк Пратасевіч.

Поўную падтрымку гэтага праекта рэзалюцыі далі ўжо Еўрапейская народная партыя і Еўрапейская кансерватыўна-ліберальная партыя. Рашучае супраць сказалі Еўрапейскія сацыялісты і «Зялёныя», паведаміў Яцэк Пратасевіч. Яны нязгодныя з тым пунктам рэзалюцыі, які гаворыць пра ўдзел беларускай апазіцыі ў «Еўранэсце». Старшыня дэлегацыі па Беларусі адзначыў, што будзе надалей працягваць захады, каб прапанаваная ім рэзалюцыя ўсё ж трапіла на разгляд снежаньскай сесіі парламента ў Страсбургу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках