15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія аптэкі закрываюцца на санітарны дзень

36

Супрацоўнікі сталічных апатэкаў заяўляюць, што ў іх няма лекаў ад выбуху грыпу і яны стаміліся ад наплыву менчукоў.

«З маскамі з заўтрашняга дня ўсё павінна быць у парадку. Сёння мы атрымліваем 60 тысячаў масак, а заўтра 250 тысячаў. Яны адразу ж паступяць у аптэкі, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» генеральны дырэктар РУП «Белфармацыя» Ігар Кавальчук. - Пакуль мы маскі атрымліваем эстонскія і кітайскія, але ўжо далі замову на Баранавіцкі баваўняны камбінат, каб яны тэрмінова пачалі шыць марлевыя павязкі. Мы зараз працуем у тры змены, аптэкі працуюць па выходных. Акрамя таго, у Менску працуе дзевяць дзяжурных апатэкаў, у якіх ёсць усе лекі. Лекі мы падвозім увесь час, каб людзі ўначы маглі набыць той жа «Арпятол» і маскі».

У той жа час у дзяжурнай аптэцы на Партызанскім праспекце ні «Арпятола», ні аксалінавай мазі, ні масак, ні «Таміфлю» не было. Учора ўначы сюды прывезлі «Арпятол». Чарга выстраілася проста да Партызанскага праспекта. Людзі стаялі ў чарзе ўсю ноч. Расхапалі «Арпятол», «Ібуклін». Зараз засталося толькі некалькі ўпаковак дзіцячага «Ібукліна».

«Мы ўжо ўсё прадалі, нам няма чаго больш прадаваць. Заўтра закрываемся на санітарны дзень, таму што ўжо проста няма сілаў. Сёння сказалі, што лекаў не трэба чакаць, таму што завод не паспявае напрацаваць, хоць ён цяпер і працуе кругласуткава», -- заявілі ў менскай аптэцы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках