15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Вучэнні ў Беларусі – непрыязны сігнал краінам НАТА

19

Кіраўнік МЗС Польшчы раскрытыкаваў Расею за правядзенне ваенных манеўраў у Беларусі.

«Дзеля чаго Расея пасылае такі сігнал? Хіба мы не ведаем, што ў яе моцнае войска?», - заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас канферэнцыі па пытаннях «Усходняе партнёрства», якая праходзіць ў ЗША.

Беларуска-расейскія вучэнні, якія прайшлі на тэрыторыі Беларусі сёлета ў верасні, кіраўнік МЗС Польшчы назваў «нерпыязным актам», перадае «REGNUM».

«Гэта былі самыя буйныя вучэнні на ўсходняй мяжы НАТА, пасля завяршэння халоднай вайны», - сказаў ён.

«У святле такіх вучэнняў, у план ядзернага раззбраення, прапанаванага прэзідэнтам Абамам, я б уключыў і тактычную зброю», - заявіў, каментуючы пралангацыю пагаднення па скарачэнні стратэгічных ядзерных узбраенняў паміж ЗША і Расеяй.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, 1 лістапада брытанскі «Telegraph» са спасылкай на польскі часопіс «Wprost» напісаў, што падчас нядаўніх сумесных вучэнняў расейскіх і беларускіх вайскоўцаў «Захад-2009» былі адпрацаваныя ўдары па тэрыторыі Польшчы і высаджванне дэсанта на ўзбярэжжа гэтай краіны. Пры гэтым расейскія Ваенна-паветраныя сілы падчас вучэнняў праводзілі трэніроўку па выкарыстанні ядзернай зброі.

У канцы кастрычніка ваенныя вучэнні «Захад-2009» раскрытыкаваў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.

«Ваенныя вучэнні ў меж краін Балтыі сведчаць пра тое, што Расея па-ранейшаму выкарыстоўвае істотныя сродкі для барацьбы з НАТА»,- заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі на Рыжскай канферэнцыі.

«Праведзеныя Расеяй вучэнні ў меж краін Балтыі былі найбуйнейшымі за дзесяць гадоў, а іх мэтай было «адрэзаць тры краіны Балтыі ад НАТА»,- сказаў кіраўнік эстонскага МЗС.

Таксама пра тое, што ў сцэнар расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2009» уваходзіла ўварванне ў краіны Балтыі ў рамках вызвалення «акружанага Калінінграда» казаў міністр абароны Латвіі Імантс Ліегіс.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках