9 лiстапада 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януш Анышкевіч: Еўропа не павінна рабіць саступак беларускім уладам без рэальных рэформаў

5

Кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Уладзімір Макей у бліжайшы час можа наведаць з афіцыйным візітам Варшаву.

Кіраўнік адміністрацыі едзе на запрашэнне канцылярыі польскага прэм'ера. Прэс-служба МЗС Польшчы сцвярджае, што праграма візіту Уладзіміра Макея яшчэ не гатовая, перадае "Радыё Рацыя".

Аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што Уладзімір Макей павінен сустракацца з асобамі, роўнымі па займанай пасадзе - як мінімум:

«Калі Макей стаў кіраваць адміністрацыяй, дык ён пачаў дубляваць сваёй працай не толькі ўрад, але і міністэрства замежных справаў краіны. Дарэчы, пятага лістапада, калі Макей будзе ў Варшаве, яго прэзідэнт будзе ў Кіеве. І вось гэтая актыўнасць на лініі Кіеў-Варшава, адрасаваная, у тым ліку і Маскве. Не за гарамі ацяпляльны сезон у Беларусі. І яшчэ адным момантам з'яўляецца таксама тое, што 15 лістапада ў Брусэлі будзе разглядацца беларускае пытанне».

Раман Якаўлеўскі лічыць, што кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта прывязе ў Варшаву сваё бачанне вырашэння праблемы Саюза палякаў на Беларусі - найбольш вострага ў беларуска-польскіх стасунках апошняга часу.

Былы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента, адзін з заснавальнікаў польскай «Салідарнасці» Януш Анышкевіч кажа, што за апошнія паўтара гады крокі афіцыйнага Менска былі дастаткова сціплыя: рэгістрацыя руху «За свабоду» і дазвол на распаўсюджванне толькі двух незалежных газетаў. Дыялог - гэта крокі насустрач адзін адному абодвух бакоў, а не саступкі толькі з боку Еўразвяза.

«Я не вельмі прыхільна стаўлюся да падобных візітаў. Перш за ўсё, у Беларусі павінна змяняцца сітуацыя адносна дэмакратызацыі краіны. Прычым павінны адбыцца істотныя змены. Лічу, што і Еўразвяз, і Польшча плацяць занадта шмат, у адрозненне ад беларускага боку. Але калі прыезд запланаваны, дык трэба данесці да чыноўніка тое, што крокі з боку Еўразвяза не могуць быць без крокаў у адказ. Трэба данесці таксама, што Захад пакуль не бачыць станоўчых зрухаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках