15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздароўя: Выяўленыя 85 выпадкаў свінога грыпу, памерла - 7

83
Мінздароўя: Выяўленыя 85 выпадкаў свінога грыпу, памерла - 7

Пасля доўгага перыяду маўчання і адмаўлення відавочнага беларускія ўлады былі вымушаныя даць беларускім грамадзянам некаторую статыстыку, звязаную з эпідэміяй свінога грыпу ў краіне.

Як паведамілі ўвечары 4 лістапада афіцыйныя СМІ са спасылкай на Мінздароўя, у Беларусі пачаўся сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. У Беларусі сёлета тых, хто захварэў, амаль на 70% больш, чым у папярэднім годзе.

Адначасова ў краіне расце колькасць захворванняў на пнеўманію, адзначылі ў Мінздароўя. Агульная колькасць тых, хто захварэў на пнеўманію - 2154 чалавекі. Смяротных выпадкаў за апошнія два тыдні - 19.

У цэлым па рэспубліцы, паводле афіцыйнай інфармацыі, выяўлена 85 выпадкаў свінога грыпу, 31 чалавек знаходзіцца ў шпіталях, 47 чалавек ужо паправіліся. У 7 з 19 пацыентаў, якія памерлі ад пнеўманіі, выяўлены вірус A/H1N1.

Нягледзячы на тое, што сёння ў шпіталях і аптэках катастрафічна не хапае неабходных для лячэння грыпу лекаў, Мінздароўя запэўнівае, што «шпіталі краіны цалкам забяспечаныя неабходнымі лекамі для лячэння ўсіх, хто звярнуўся, і прыняты шэраг мераў па дадатковым забеспячэнні аптэкаў краіны супрацьвіруснымі прэпаратамі».

Відавочна, на самой справе ў Беларусі значна больш людзей хворыя на свіны грып, чым афіцыйна абвешчаныя 85. Як раней паведамлялі ў Мінздароўя, абсалютная большасць тых, хто захварэлі на пнеўманію, не здаюць аналізы на свіны грып. Варта таксама адзначыць, для параўнання, што сярэдняя сусветная смяротнасць ад свінога грыпу – значна менш за 1 адсотак.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках