15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя з патрабаваннем праўдзівай інфармацыі пра свіны грып (Фота)

13

Актывісты «Маладога фронту» правялі акцыю ў цэнтры Менска з патрабаваннем не хаваць аб'ектыўную інфармацыю пра эпідэмію свінога грыпу ў Беларусі.

Чацвёра актывістаў «Маладога фронту» у масках і з плакатамі – «Улады хаваюць праўду», «Міністра аховы здароўя ў адстаўку» – прайшлі па праспекце Незалежнасці і вуліцы Веры Харужай. Яны раздалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра грып, а таксама парадамі, як засцерагчыся ад хваробы.

Як паведамляе сайт mfront.net, мінакі з зацікаўленасцю бралі ў моладзевых актывістаў улёткі. Практычна ўсе апытаныя заявілі, што не давяраюць афіцыйнай інфармацыі і лічаць, што беларускія ўлады хаваюць праўду ад насельніцтва.

Нагадаем, што ўвечары 4 лістапада афіцыйныя СМІ са спасылкай на Мінздароўя паведамілі, што ў Беларусі пачаўся сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. У краіне сёлета тых, хто захварэў, амаль на 70% больш, чым у папярэднім годзе.

Адначасова ў краіне расце колькасць захворванняў на пнеўманію, адзначылі ў Мінздароўя. Агульная колькасць тых, хто захварэў на пнеўманію - 2154 чалавекі. Смяротных выпадкаў за апошнія два тыдні - 19.

У цэлым па рэспубліцы, паводле афіцыйнай інфармацыі, выяўлена 85 выпадкаў свінога грыпу, 31 чалавек знаходзіцца ў шпіталях, 47 чалавек ужо паправіліся. У 7 з 19 пацыентаў, якія памерлі ад пнеўманіі, выяўлены вірус A/H1N1.

Відавочна, на самой справе ў Беларусі значна больш людзей хворыя на свіны грып, чым афіцыйна абвешчаныя 85. Як раней паведамлялі ў Мінздароўя, абсалютная большасць тых, хто захварэлі на пнеўманію, не здаюць аналізы на свіны грып. Варта таксама адзначыць, для параўнання, што сярэдняя сусветная смяротнасць ад свінога грыпу – значна менш за 1 адсотак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках