15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздароўя: Выяўленыя больш за 100 выпадкаў захворвання на свіны грып

16
Мінздароўя: Выяўленыя больш за 100 выпадкаў захворвання на свіны грып

Намесніца міністра аховы здароўя Беларусі ў нядзелю заявіла пра выяўленне 102 выпадкаў захворвання на вірус грыпу А/Н1N1.

«У асобных рэгіёнах сітуацыя застаецца пакуль напружанай. На фоне ўсіх вірусаў, якія лабараторна пацверджаныя ў тых, хто захварэў, у 102 выпадках – гэта 0,3%, назіраецца вылучэнне віруса грыпу А/Н1N1», - заявіла Валянціна Качан у нядзелю ў эфіры Першага канала беларускага тэлебачання, перадае «Інтэрфакс».

Паводле яе словаў, у Беларусі прыпыненая праца каля 1,3 тысячаў навучальных установаў, дзе абвешчаны каранцін. Яна патлумачыла, што «гэтыя меры прымаюцца на месцах тэрытарыяльнымі органамі выканаўчай улады паводле рэкамендацыі санэпідслужбы і пры ўзгадненні з Мінздароўя. На сённяшні дзень асаблівая сітуацыя складаецца ў Менску, але яна кантраляваная».

Між тым, намесніца міністра паведаміла, што «за апошнія дні адзначаецца зніжэнне зваротаў грамадзянаў з нагоды вірусных захворванняў – зніжэнне складае ад 4% да 25%». «Нават у Менску мы назіраем зніжэнне зваротаў з нагоды гэтых захворванняў», - дадала Качан.

На яе думку, зніжэнню эпідэміі спрыяла падаўжэнне школьных вакацыяў і прыпыненне працы школаў. Гэтыя меры «далі вельмі добры эфект і мы прагназуем стабілізацыю сітуацыі», - адзначыла намесніца міністра. У гэтай сувязі яна паведаміла, што ў цяперашні час зніжэнне зваротаў з нагоды вірусных захворванняў дасягнула 39% ад агульнай колькасці тых, хто захварэў, сярод дзяцей і дарослых, супраць 56% у нядаўні перыяд абвастрэння.

Як паведамляў сайт charter97.org, чатыры дні таму, 4 лістапада, Мінздароўя паведамляў пра 85 выпадкаў заражэння свіным грыпам. З іх, паводле дадзеных міністэрства, памерлі 7 чалавек. Аднак лічба тых, хто захварэў, можа быць значна большай, бо вядома, што аналізы на наяўнасць віруса А/Н1N1 здаюць далёка не ўсе хворыя на пнеўманію. Лабараторыі былі негатовыя да такой колькасці зваротаў. Улічваючы звычайнае адрозненне такіх замераў ад рэальнай колькасці інфікаваных, можна выказаць меркаванне, што ў сапраўднасці апошніх на парадак больш. Гэта ўскосна пацвердзіла і сама Качан: «Сёння на наяўнасць віруса A/H1N1в Беларусі абследуюцца толькі цяжка хворыя».

Фота - EuroFlu

Гэта карта інтэнсіўнасці свінога грыпу ў Еўропе. Высокая ступень -- чырвоная, сярэдняя -- жоўтая.

Фота - EuroFlu

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках