15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «Свабодны тэатр» шукае таленты

6

Тэатральная лабараторыя Fortinbras пры беларускім «Свабодным тэатры» аб'яўляе дадатковы набор студэнтаў.

Заняткі праходзяць па наступных дысцыплінах: акцёрскае майстэрства, сцэнічная прамова, драматургія, харэаграфія, вакал, тэатральны мэнэджмент, маркетынг, пілатэс, бокс.

Тэатральная лабараторыя Fortinbras не выдае сертыфікатаў, дыпламоў або пасведчанняў аб праходжанні навучання. Беларускі «Свабодны тэатр» зацікаўлены толькі ў падрыхтоўцы кадраў для працы ва ўласным калектыве.

Выкладанне вядуць як кіраўнікі «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда, Мікалай Халезін і Уладзімір Шчэрбань, так і запрошаныя беларускія і замежныя спецыялісты. На сённяшні дзень у тэатральнай лабараторыі Fortinbras правялі курс навучання: прафесар Андрэй Каляда, прафесар New-York University Кэтрын Корэй, дэкан факультэта драматургіі Brown University Эрык Эн, рэжысёр лонданскага тэатра Royal Court Ліндсэй Тэрнер, драматург тэатра Royal Court Лора Уэйд, кіраўнікі Цурыхскага драматургічнага цэнтра Эрык Ропель і Стэфан Альтофер, вядучы спецыяліст Рымскага універсітэта Андрэа Пігінэлі.

Навучанне бясплатнае. Пачатак заняткаў з 2 студзеня 2009. Заняткі праходзяць 6 раз на тыдзень у вячэрні час. Падчас працы над спектаклямі – 7 раз у тыдзень.

Сумоўі з суіскальнікамі будуць праходзіць цягам некалькіх дзён, пачынаючы з 15 снежня 2009 года.

Суіскальніку неабходна:

да 12 снежня на адрас khalezin@gmail.com даслаць біяграфічную даведку пра сябе (прозвішча, імя, імя па бацьку, прафесійная дзейнасць, адукацыя, веданне замежных моў, захапленні, уменні, сямейнае становішча...);

да 12 снежня на адрас khalezin@gmail.com даслаць эсэ на тэму «Што мне падабаецца і чаго я не пераношу ў тэатры» (каля 1 старонкі друкаванага тэксту);

да 12 снежня на адрас khalezin@gmail.com даслаць асабістую фатаграфію (не больш за 3 шт.) – фармату jpg., памерам не больш за 1000 px па большым боку;

падрабязна азнаёміцца са зместам навіннай стужкі сайта www.dramaturg.org.

«Свабодны тэатр» не нясе адказнасці за дзеянні беларускіх улад, скіраваных супраць людзей, якія супрацоўнічаюць з тэатрам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках