16 лiстапада 2024, Субота, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД ізноў адмовілі ў рэгістрацыі

5

9 снежня Міністэрства юстыцыі ў другі раз за гэты год адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

Паводле афіцыйнага паведамлення Мінюста, «падчас праведзенай праверкі дакладнасці пададзеных для дзяржаўнай рэгістрацыі Партыі БХД дакументаў выяўленыя шматлікія парушэнні пры правядзенні сходаў заснавальнікаў партыі».

Мінюст спасылаецца на выбарачнае апытанне асобаў, пазначаных у спісе заснавальнікаў БХД: «шмат хто з апытаных грамадзянаў на сходах па вылучэнні дэлегатаў на Устаноўчы З'езд Партыі БХД не прысутнічаў і заснавальнікамі гэтай палітычнай партыі не з'яўляецца».

Нагадаем, напярэдадні рашэння аб нерэгістрацыі кіраўніцтва БХД заяўляла пра факты ціску на заснавальнікаў партыі, якія былі вымушаныя адклікаць свае подпісы з-за пагрозы страты працы, навучання і г.д.

Першая спроба зарэгістраваць партыю БХД скончылася няўдачай у красавіку гэтага года. Раней БХД безвынікова спрабавала атрымаць афіцыйны статус праз рэгістрацыю грамадскай арганізацыі, паведамляе «Мы».

Сёння, 10 снежня, кіраўніцтва БХД абяцае распаўсюдзіць разгорнуты каментар і абвесціць свае далейшыя дзеянні па партыйным будаўніцтве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках