15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмена ліцэнзавання пераносіцца на невядомы тэрмін

11

Ліцэнзіі на рознічны гандаль і некаторыя іншыя віды дзейнасці могуць адмяніць не раней за сярэдзіну 2010 гада.

Адмена ліцэнзій на рознінчы гандаль і некаторыя іншыя віды дзейнасці адбудзецца не раней чым праз паўгады. Чыннікам стаў працэс узгаднення праекта ўказу, які зацягнуўся паміж дзяржорганамі, урадам і адміністрацыяй Лукашэнкі і якім плануецца скараціць колькасці ліцэнзіруемых відаў. Зрэшты, не выключана, што дзяржава ўсё ж паскорыцца, паведамляюць «Белорусские новости».

Падрыхтаваны ва ўрадзе чарговы варыянт праекта ўказу прадугледжвае адмену ліцэнзій з 1 ліпеня 2010 года. Раней гэта планавалася зрабіць спачатку цягам цяперашняга года, а затым са студзеня наступнага.

Адзначым, што з боку ўрада размовы пра скарачэнне ліцэнзіруемых відаў дзейнасці вядуцца ўжо год. Яшчэ ў снежні 2008-га намміністра эканомікі Андрэй Тур узрадаваў бізнэс планамі дзяржавы адмяніць ліцэнзіі на рознічны гандаль і некаторыя іншыя віды дзейнасці. Але працэс падрыхтоўкі і ўзгаднення адпаведнага ўказу зацягнуўся да непрыстойнасці.

Няма поўнай выразнасці не толькі па тэрмінах, але і па відах дзейнасці, якія плануецца скараціць. Падчас падрыхтоўкі праекта ўказу колькасць ліцэнзіруемых відаў то расла, то скарачалася. На стадыі ўзгаднення шматлікія дзяржорганы ўсімі сіламі працівіліся адмене падсправаздачных ім відаў, што выклікала абуранасць нават у чыноўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта.

Нагадаем, у верасні праект указу быў вернуты Аляксандрам Лукашэнкам ў Саўмін на дапрацоўку ў сувязі з невялікай колькасцю відаў дзейнасці, якія ліцэнзуюцца, што прапаноўваліся для скарачэння (усяго 8 з 52) і даручэннем максімальна іх пашырыць. У лістападзе падчас Беларускага інвестыцыйнага форума намміністра эканомікі Андрэй Тур заявіў, што дадзены праект прадугледжвае адмену 18 відаў дзейнасці (гэта значыць на 10 больш).

Зрэшты, на некаторыя віды ўрад прапануе адмяніць ліцэнзіі не адразу, а пазней. Напрыклад, на праектаванне і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў I і II узроўняў адказнасці і правядзенне інжынерных пошукаў для гэтых мэт — з 2011 года, а на перапрацоўку, кансерваванне рыбы і морапрадуктаў, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці адмысловага прызначэння — з 1 студзеня 2012 года. Аднак адміністрацыя Лукашэнкі настойвае зрабіць гэта ўжо з наступнага года. Так што нельга выключаць, што праект ізноў будзе дапрацоўвацца. Наколькі вядома, цяпер дапрацаваны праект указу зноў знаходзіцца на ўзгадненні ў прэзідэнцкай адміністрацыі.

Пакуль ўпэўнена можна сказаць толькі пра тое, што будуць адменены ліцэнзіі на наступныя віды дзейнасці: рознічны гандаль (акрамя алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў), аўдытарскую дзейнасць, вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак, дзейнасць антыкрызіснага кіраўніка, нарыхтоўку і перапрацоўку драўніны, распаўсюд прававой інфармацыі, транспартна-экспедыцыйную дзейнасць, турыстычную дзейнасць.

Варта адзначыць, што пад указ пра ліцэнзаванне завязаны іншы дакумент, які таксама цяпер рыхтуецца — указ пра ўвядзенне абавязковага страхавання на тыя віды дзейнасці, якія сыходзяць з-пад ліцэнзавання. Абодва дакументы плануецца прыняць адначасова. Але пакуль прапанаваныя тэрміны ўступлення ў сілу не стыкуюцца. Напрыклад, у праекце страхавога ўказу фігуруе 1 студзеня 2010 года.

Ці будуць гэтыя дакументы ўсё ж сінхранізаваны па часе, або страхаванне і ліцэнзаванне нейкі час будуць дзейнічаць паралельна, пакуль незразумела.

Дакумент па страхаванні адказнасці знаходзіцца ў кампетэнцыі Мінфіна. Паводле падрыхтаванага праекта, мінімальны памер страхавой сумы ўсталяваны на ўзроўні 5 тыс. базавых велічынь (175 млн. рублёў). Першапачаткова ён павінен быў скласці 10 тыс. БВ, але падчас абмеркавання бізнэсу атрымалася дамагчыся зніжэння гэтага памеру ў два разы. Праектам прадугледжана, што сярэдні страхавы тарыф для арганізацый і ІП складзе 0,6% ад памеру страхавой сумы, ці каля аднаго мільёна рублёў.

Абавязковае страхаванне не плануецца распаўсюджваць толькі на рознічны гандаль і агульнахарч, хоць раней меркавалася, што яны таксама будуць ім ахоплены. Ад гэтай ідэі ва ўрадзе адмовіліся па патрабаванні прадстаўнікоў бізнэсу. У дадзеным выпадку на замену ліцэнзій, як паведамлялася раней, прыйдзе гандлёвы рэестр, які прадстаўнікі бізнэсу параўноўваюць з мяккай формай ліцэнзавання.

У тым, што ліцэнзаванне будзе заменена страхаваннем, прадстаўнікі бізнэсу не бачаць нічога дрэннага. «Эканамічна гэта больш мэтазгодна. Ліцэнзія ў вызначанай ступені, вядома, можа зменшыць верагоднасць прафесійнай памылкі, але яна не гарантуе пакрыццё шкоды», — адзначыў віцэ-старшыня Беларускага звяза прадпрымальнікаў Віктар Хамярчук. Аднак ён асцерагаецца, што дадзены від страхавання будзе аддадзены на водкуп толькі дзяржаўным страхавальнікам.

Пры гэтым пытанне, па яго словах, у эканамічна абгрунтаваным памеры страхавога пакрыцця: «Што такога невялікая кампанія павінна здзейсніць, каб шкода склала 175 млн. рублёў, ці амаль 30 тыс. даляраў?». Таму ён мяркуе, што лагічней было б усталяваць ліміт страхавой сумы, а тарыфы для кожнага віда дзейнасці вызначыць асобна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках