15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча Мядзведзева і Лукашэнкі зацягнулася

22
Сустрэча Мядзведзева і Лукашэнкі зацягнулася

Двухбаковая сустрэча кіраўнікоў доўжылася замест адной цэлых чатыры гадзіны, затым да размовы далучыліся прэм'еры.

Да гутаркі Дзмітрыя Мядзведзява і Аляксандра Лукашэнкі ў Крамлі далучыліся прэм'ер-міністры дзвюх краін Уладзімір Пуцін іСяргей Сідорскі, паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Цімакова.

Паводле яе словаў, абмяркоўваюцца пытанні, якія стаяць на парадку дня Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў, як паведамлялася, пачалася каля 13:30.

Як стала вядома «Інтэрфаксу», падчас гутаркі прэзідэнты дзвюх краін выклікалі да сябе для ўдзелу пры абмеркаванні вызначаных пытанняў, якія стаяць на парадку дня, чальцоў дэлегацыі.

Першапачаткова па пратаколе на першую сустрэчу кіраўнікоў прадугледжвалася каля гадзіны, аднак іх гутарка працягваецца ўжо больш за 4 гадзіны.

Раней эксперты паведамлялі, што ў рамках трохбаковага Мытнага саюза з удзелам Расеі і Казахстана ўлады Беларусі спадзяюцца дамагчыся адмены мыты на ўвоз расейскай нафты, а таксама разлічваюць на захаванне ў наступным годзе льготнага рэжыму паставак газу. Афіцыйны Менск таксама зацікаўлены ў аднаўленні крэдытнай падтрымкі з боку Масквы. Лукашэнка не раз выказваў турботу з нагоды таго, што яму не былі пералічаны апошнія 500 млн дол. з вылучанага ў 2008 годзе расейскага крэдыту ў 2 млрд даляраў.

Чакалася, што Лукашэнка на сустрэчы з расейскім калегам закране пытанне пра паляпшэнне ўмоў доступу беларускіх тавараў на рынак Расеі. Сёлета сітуацыя ва ўзаемным гандлі прыкметна пагоршылася. Калі за студзень-кастрычнік 2008 года таваразварот паміж Расеяй і Беларуссю перавысіў 30 млрд даляраў, за аналагічны перыяд 2009 года ён не дасягнуў 19 млрд. Менск занепакоены падзеннем беларускага экспарту ў Расею амаль на 40%.

Напярэдадні ад'езду ў расейскую сталіцу Аляксандр Лукашэнка выказаў здзіўленне: чаму расейскі бок перанёс паседжанне з 8-га снежня, калі сапраўды было 10 гадоў з дня падпісання дамовы пра стварэнне «саюзнай дзяржавы», на 10-е.

За тыдзень да гэтага беларускі кіраўнік сустракаўся з дзяржсакратаром «саюзнай дзяржавы» Паўлам Барадзіным. Лукашэнка паспрабаваў знайсці падвох у рашэнні Дзмітрыя Мядзведзява правесці Дзяржсавет 10 снежня. «Для нас гэта не прынцыпова, калі там няма нейкіх падводных плыняў», - сказаў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках