14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: «Адпраўляць законапраект аб выбарах у АБСЭ - гэта прыніжэнне»

39

Кіраўнічка ЦВК Беларусі пацвердзіла, што не адпраўляла папраўкі ў Выбарчы кодэкс на ўзгадненне ў АБСЕ.

Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам у «парламенце» ў Менску.

«У АБСЕ праект на ўзгадненне не адпраўлялі. Назавіце мне хоць адну суверэнную дзяржаву, якая б адпраўляла свае законапраекты на ўзгадненне ў міжнародныя арганізацыі. Это нейкае прыніжэньне атрымліваецца», - сказала Ярмошына.

Пры гэтым яна заявіла, што ў лютым 2009 года адбыліся два сумесныя пасяджэнні экспертаў АБСЕ і ЦВК Беларусі. «На гэтых пасяджэннях былі ўлічаныя кампрамісныя прапановы з мэтай палепшыць беларускае выбарчае заканадаўства. Гэтыя прапановы былі таксама накіраваныя на аналіз ў МЗС Беларусі. Фактычна ўсе перавагі экспертаў АБСЕ былі ўлічаныя, але не на сто адсоткаў», - сказала Ярмошына.

Яна адзначыла, што прапановы экспертаў АБСЕ ў асноўным тычыліся спрашчэння парадку збору подпісаў, а таксама ўдзелу палітычных партыяў у выбарчых камісіях, акрамя ЦВК. Шэраг прапановаў, паводле інфармацыі Ярмошынай, напрыклад, аб перадвыбарчай агітацыі, былі выказаныя беларускімі экспертамі. «Я сцвярджаю, што Беларусь станоўча ўспрыняла канструктыўныя прапановы АБСЕ па ўдасканаленні беларускага выбарчага заканадаўства», - сказала старшыня ЦВК Беларусі.

Сёння дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» аднагалосна прынялі ў другім чытанні папраўкі ў Выбарчы кодэкс.

Як паведамляў сайт charter97.org, раней у АБСЕ заяўлялі, што ім не даслалі гэтыя змены для азнаямлення, нягледзячы на ранейшыя дамоўленасці. Як заявілі арганізатары міжнароднага праекта "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», яны не маюць ілюзіяў адносна таго, што прынятыя ў "палаце прадстаўнікоў" папраўкі ў выбарчае заканадаўства Беларусі створаць якасна новы ўзровень дэмакратычнасці і празрыстасці працэсу выбараў у краіне.

Ярмошына уже ведае, колькі будзе кандыдатаў у прэзідэнты

Кіраўнічка ЦВК лічыць, што на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах у 2011 годзе будзе больш за 4 кандыдаты. Такі пункт гледжання выказала журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына сёння ў «палаце прадстаўнікоў», перадае БелТА.

Старшыня ЦВК нагадала, што самымі масавымі ў Беларусі былі прэзідэнцкія выбары 1994 года: тады да фіналу дайшлі 6 кандыдатаў з 19 прэтэндэнтаў.

Лідзія Ярмошына паведаміла, што каштарыс на маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары сфарміраваны з разліку на 10 кандыдатаў. Пры гэтым яна заўважыла, што гэта «нашыя смелыя фантазіі». Старшыня ЦВК не вітае вялікую колькасць кандыдатаў на выбарах, таму што, чым больш прэтэндэнтаў на прэзідэнцкі пост, тым цяжэй вызначыцца выбаршчыкам ў першым туры. «Гэта напружаная палітычная абстаноўка. Жыць у такой абстаноўцы так жа цяжка, як жыць ва ўмовах сямейнага скандалу», - лічыць Ярмошына.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўнічцы Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў выбараў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

17 лістапада Рада Еўразвяза прыняла рашэнне прадоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 года. Адначасова гэтыя санкцыі «замарожаныя» да кастрычніка. Рашэнне было адобранае без спецыяльнага абмеркавання.

У дзеючым «спісе невыязных» засталіся пяць чалавек - тыя, каго Еўропа падазрае ў датычнасці да палітычных зьнікненняў у 1999-2000 гадах (экс-міністры ўнутраных справаў Юры Сівакоў і Уладзімір Навумаў, былыя дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман і камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка), а таксама кіраўнічка Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына - за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і рэферэндумаў.

Брусэль удакладніў пяць прыярытэтных галінаў, дзе Беларусі неабходныя паляпшэнні: рэформа выбарчага заканадаўства; забеспячэнне свабоды аб'яднанняў; стварэнне ўмоваў для дзейнасці няўрадавых арганізацыяў; свабода прэсы; зняцце абмежаванняў для свабоды асобы.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках