14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыём плацяжоў «Белтэлекама» сыдзе ў оffline

13 снежня будуць абмежаваныя магчымасці карыстальнікаў па аплаце паслугаў электрасувязі з-за працаў на Цэнтральным вылічальным комплексе РУП «Белтэлекам» ў Менску.

Як паведамляе Electroname.com, у Менску, Гомелі і Гомельскай вобласці плацяжы за паслугі электрасувязі (стацыянарная тэлефанія, шырокапалосны доступ у інтэрнэт byfly, лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA) будуць прымацца толькі ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта» ў рэжыме оffline. У гэты дзень сэрвісныя пункты і цэнтры «Белтэлекама», а таксама аддзяленні банкаў, у тым ліку банкаматы і інфакіёскі, прыняць плацяжы не змогуць.

Аплата за паслугі мабільных аператараў і інтэрнэт-аператараў у сэрвісных пунктах «Белтэлекам» таксама прымацца не будзе. Аплату можна будзе здзейсніць ва ўсіх банках, у тым ліку банкаматах і інфакіёсках.

Для карыстальнікаў паслугі byfly па іншых рэгіёнах Беларусі будзе магчыма зрабіць аплату ў сэрвісных пунктах «Белтэлекам» і аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта», але будзе закрыты прыём аплатаў ва ўсіх банках (касы банка, банкаматы, інфакіёскі).

Плацяжы за паслугі электрасувязі, ажыццёўленыя ў рэжыме offline, будуць залічаныя на рахунак абанентаў пасля 18.00 гэтага ж дня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках