14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт возьмуць у абцугі?

26

Паведамляецца, што беларускія ўлады рыхтуюць маштабную аперацыю, якая павінна паставіць бар'ер на з'яўленне ў інтэрнэце незалежнай інфармацыі.

Як паведаміла «Беларускаму партызану» крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта, якая пажадала застацца невядомай, распрацоўку канцэпцыі супрацьдзеяння апазіцыі ў інтэрнэце даручылі Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры прэзідэнце РБ. Пакуль параметры канцэпцыі невядомыя, зразумела толькі, што прыдумляюць контрмеры, якія накіраваныя на тое, каб абмежаваць з'яўленне ў інтэрнэце непрыемнай для ўладаў інфармацыі.

Апошнім часам эксперты фіксуюць актывізацыю беларускіх спэцслужбаў у Сеціве. Рэзка актывізаваліся «каментатары» на форумах незалежных інтэрнэт-сайтаў, якія ствараюць негатыўны фон апазіцыі і ўсяляк дыскрэдытуюць яе актывістаў і ставяць пад сумнеў любую інфармацыю, што крытыкуе ўлады; з'яўляюцца сайты, якія накіраваныя выключна на распаўсюд загадзя ілжывай інфармацыі адносна апазіцыі. Аднак разавых акцыяў уладам недастаткова, пастаўленая задача распрацаваць канцэпцыю, маштабны план па барацьбе ў інтэрнэце. Напэўна, на поўніцу задзейнічаюць абсталяванне, якое некалькі гадоў таму закупілі ў кітайцаў. Не выключаны ціск на журналістаў, якія працуюць на незалежныя сайты. Увогуле, часы адноснага спакою, а тым больш лібералізацыі, у частцы карыстання інтэрнэтам у Беларусі сканчаюцца.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках