14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі - самы непапулярны палітык Еўразвяза

Італьянскі прэм'ер замкнуў рэйтынг французскага штотыднёвіка La Tribune, у які ўвайшлі кіраўнікі ўсіх 27 краін-чальцоў Еўрасаюза.

Застаецца толькі здагадвацца, як паўплывала на гэта месца, якое заняў Берлусконі, завязаная ім з гэтага года дружба з Аляксандрам Лукашэнкам. Як адзначае «Ежедневник», Сільвіа Берлусконі двойчы сустракаўся з беларускім лідэрам - у Рыме і ў Менску.

З бліжэйшых беларускіх суседзяў прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў гэтым топе апынулася на высокім 6 месцы, абышоўшы лідэраў Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Польшчы і інш.

А самым папулярным у Еўразвязе стаў прэм'ер-міністр Швецыі Фрэдрык Рэйнфельдт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках