15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франака Вячорку прызналі непрыдатным да службы і зноў накіравалі ў войска

12

У шпіталі ў гвалтоўна прызванага ў войска актывіста знайшлі гіпертэнзію 2-й ступені з рызыкай трэцяй ступені.

Моладзевы лідэр Франак Вячорка ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» паведаміў, што за той час, пакуль ён знаходзіўся ў шпіталі, яму паставілі дыягназ «гіпертэнзія 2-й ступені з рызыкай трэцяй ступені». З такой хваробай у войску служыць забаронена.

Паводле самога жаўнера, днямі яго павінны былі прызнаць непрыдатным да службы ў войску. Аднак 14 снежня доктар сказаў Вячорку, што яго тэрмінова выпісваюць. Менавіта на панядзелак была запланаваная кансультацыя з кардыёлагам, які праводзіць абследаванне сардэчна-судзістай сістэмы жаўнера.

Моладзевы актывіст паведаміў, што ў медычнай картцы яму адмянілі тыя дыягназы, якія паставілі падчас абследавання, і тэрмінова накіравалі ў вайсковую частку.

Артэрыяльная гіпертэнзія (гіпертанія) – гэта сіндром падвышэння артэрыяльнага ціску. У залежнасці ад ступені гіпертэнзіі і спадарожных фактараў рызыкі вызначаецца ступень рызыкі развіцця такіх наступстваў гіпертаніі, як інсульт ці інфаркт міакарда ў найбліжэйшыя 10-15 гадоў. Пры гіпертанічнай хваробе першай ступені малады чалавек прызываецца ў войска. Калі захворванне пераходзіць у іншыя стадыі, тады ёсць усе падставы для вызвалення ад вайсковай службы.

Нагадаем, што ў студзені 2009 года Франак Вячорка быў незаконна прызваны ў войска. Супраць моладзевых актывістаў у Беларусі дзейнічае так званы «палітычны прызыў». Маладых апазіцыянераў накіроўваюць у войска, нягледзячы на медыцынскія супрацьпаказанні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках