15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагнозы аб тым, што Лукашэнку чакае лёс Мілошавіча, пацвярджаюцца

46
Прагнозы аб тым, што Лукашэнку чакае лёс Мілошавіча, пацвярджаюцца

Заява прадстаўніка Еўракамісіі пра тое, што ўдзел Лукашэнкі ў новых прэзідэнцкіх выбарах супярэчыць дэмакратычным прынцыпам, прагучала не проста так.

«Прагнозы аб тым, што Лукашэнку ні ў якім выпадку не будуць пакідаць ля ўлады, і што яго чакае лёс, падобны на лёс Мілошавіча, пацвярджаюцца», - заявіў 15 снежня карэспандэнту ІА REGNUM намеснік дырэктара Цэнтра украіністыкі і беларусістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава Багдан Безпалька, каментуючы заяву ананімнага супрацоўніка Еўракамісіі, па словах якога, удзел Аляксандра Лукашэнкі ў наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе супярэчыць «дэмакратычным прынцыпам».

«Гэты кулуарны каментар дастаткова выразна даў зразумець, што бюракратыя і эліта Еўрапейскага звяза не настроеная на тое, каб Лукашэнка заставаўся ля улады нават пры ўмове, што ён будзе весці краіну ў заходнія структуры», - лічыць эксперт.

«На думку ЕЗ, Беларусь і без таго знаходзіцца ў дастаткова няпэўным становішчы, заціснутая паміж расейскімі алігархамі з аднаго боку, і ЕЗ і МВФ - з другога. З пункту гледжання заходніх аналітыкаў, Беларусі ў любым выпадку прыйдзецца ісці на Захад, паколькі гэты шлях для яе больш прымальны, чым курс на патрапленне пад кантроль расейскіх алігархаў. Аднак, магчыма, уся гэтая гісторыя ў пэўнай меры з'яўляецца правакацыяй, накіраванай на заспакаенне расейскай эліты з мэтай заваяваць яе прыхільнасць пасля ўсіх несяброўскіх крокаў, якія беларуская ўлада рабіла ў апошні час. Ці, наадварот, не рабіла», - адзначыў палітолаг.

«Гэта датычыць і непрызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, і сустрэчы Лукашэнкі з Віктарам Юшчанкам і Папам Рымскім, і шэрагу іншых дзеянняў. Так што зараз варта назіраць за развіццём падзеяў з мэтай зразумець, што гэты кулуарны каментар хацеў данесці да ўлады і грамадства», - падвёў вынікі Багдан Безпалька.

Як раней паведамлялася, падчас паездкі групы беларускіх журналістаў у Брусэль, якая праходзіла з 7 па 11 снежня, ананімны прадстаўнік Еўракамісіі заявіў прэсе, што ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі супярэчыць «дэмакратычным прынцыпам». Паводле інфармацыі агенцтва БелаПАН, ён таксама заявіў, што Беларусь мае патрэбу ў знешнеэканамічнай дапамозе, і калі яна не зоймецца правядзеннем «дэмакратычных рэформаў», дык патрапіць пад кантроль расейскіх алігархаў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках