12 лiстапада 2024, aўторак, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зачыніць інтэрнэт-сайт зможа любы чыноўнік?

24

Указ па абмежаванні Інтэрнэту перакладзе ўсю адказнасць за дзеянне карыстальнікаў сеткі на плечы правайдэраў.

Менавіта такія нормы закладзеныя ў праекце ўказу Аляксандра Лукашэнкі, датычнага рэгулявання Інтэрнэт-прасторы, адзначае «Еўрарадыё».

У тэксце новага Закона «Аб СМІ», які пачаў дзейнічаць з 8 лютага гэтага года, было закладзенае папярэджанне пра тое, што праз некаторы час дойдзе чарга і да рэгулявання дзяржавай Інтэрнэт-прасторы. Здаецца, чарга дайшла: 14 снежня стаў вядомы тэкст праекту ўказу «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента нацыянальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт».

На думку кіраўніка дзяржаўнай праграмы «Электронная Беларусь» Міхаіла Дарашэвіча, большасць артыкулаў праекту ўказу паўтараюць правілы, якія ўжо дзейнічаюць ў дачыненні да Інтэрнэту. Але і ёсць новае, чаго раней не было.

«Мне бачыцца дастаткова негатыўным, і гэта праблема міжнародная, перакладанне адказнасці за дзеянне карыстальнікаў на правайдэраў. Гэта «новае», паколькі раней правайдэры не неслі такой адказнасці. Ідэнтыфікацыю карыстальнікаў правайдэры і раней праводзілі, падавалі гэтую інфармацыю, калі праводзіліся нейкія аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы — гэта нармальная практыка. Але тое, што яны будуць несці адказнасць за карыстальніка, — мне здаецца, што гэта няправільна і не адпавядае міжнародным трэндам», -- заяўляе Міхаіл Дарашэвіч.

Другой негатыўнай «навізной» эксперт называе магчымасць абмяжоўваць доступ карыстальнікаў да якога-небудзь Інтэрнэт-рэсурса «па просьбах грамадзянаў».

«Асобныя карыстальнікі могуць сказаць, што ім не падабаецца гэты рэсурс, і правайдэр павінен не дапускаць да гэтага рэсурсу карыстальнікаў, -- адзначае эксперт. -- Я тут бачу вельмі шмат падвохаў. Калі дзяржчыноўнікам нейкі рэсурс не спадабаецца і яны скажуць: «Мы лічым, што да гэтага рэсурсу трэба абмежаваць доступ», — і правайдэр будзе вымушаны выканаць гэтае пажаданне».

Паводле праекту, у трохмесячны тэрмін пасля апублікавання ўказу Савет Міністраў павінен забяспечыць рэгламентацыю дзеяння інфармацыйных рэсурсаў беларускага сегмента Інтэрнэту. Фактычна гэта азначае, што Інтэрнэт-сайты павінны быць зарэгістраваныя ў якасці СМІ. Але як гэта будзе выглядаць, кажа Міхаіл Дарашэвіч, з гэтага дакумента не зразумела. Як і тое, што рабіць тым сайтам, якім будзе адмоўлена ў рэгістрацыі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках