29 снежня 2024, Нядзеля, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Да прэзідэнцкіх выбараў Выбарчы кодэкс больш змяняцца не будзе

31

«Савет рэспублікі» сёння аднагалосна ўхваліў папраўкі ў выбарчае заканадаўства, прынятыя раней «палатай прадстаўнікоў».

Пасля гэтага старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв'ю журналістам, што змены ў выбарчае заканадаўства да правядзення прэзідэнцкіх выбараў больш уносіцца не будуць.

«Я не думаю, што будуць нейкія змены да правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Па гэтым законапраекце, які сёння разглядае «савет рэспублікі», і будуць праходзіць найбліжэйшыя выбары дэпутатаў і прэзідэнта», - цытуе Ярмошыну «Інтэрфакс».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, на мінулым тыдні кіраўнік ЦВК Беларусі пацвердзіла, што не адпраўляла папраўкі ў Выбарчы кодэкс на ўзгадненне ў АБСЕ.

«У АБСЕ праект на ўзгадненне не адпраўлялі. Назавіце мне хоць адну суверэнную дзяржаву, якая б адпраўляла свае законапраекты на ўзгадненне ў міжнародныя арганізацыі. Гэта нейкая знявага атрымліваецца», - сказала Ярмошына.

Беларускія праваабаронцы лічаць, што асноўныя праблемы выбарчага заканадаўства не вырашаныя. Працэс выпрацоўкі гэтых змен праходзіў у закрытым рэжыме для беларускай грамадскасці і зацікаўленых суб'ектаў – грамадскіх арганізацый і апазіцыйных палітычных партый. Больш за тое, у Выбарчым кодэксе застаецца нязменнай умова, якая дазваляе фальсіфікаваць вынікі ўсіх выбараў -- незалежныя назіральнікі не змогуць кантраляваць працэс падліку бюлетэняў падчас выбараў.

Як заявілі арганізатары міжнароднага праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», яны не маюць ілюзій адносна таго, што прынятыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства Беларусі створаць якасна новы ўзровень дэмакратычнасці і празрыстасці працэсу выбараў у краіне.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаны міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўніку Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў выбараў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках