29 снежня 2024, Нядзеля, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даражэюць мяса, гарэлка і цыгарэты

32

Міністэрства эканомікі Беларусі прыняла шэраг пастановаў аб падвышэнні з 19 снежня коштаў на некаторыя тавары.

Па прапанове канцэрна «Белдзяржпрадпрам» прыкладна на 5% вырастуць кошты на гарэлку і іншыя віды алкагольнай прадукцыі мацнейшыя за 28 градусаў.

Па прапанове Мінсельгаспрада падвышаюцца адпускныя кошты на ялавічыну ў тушах (на 5%) і свініну ў тушах (3%) — у мэтах кампенсацыі выдаткаў на вытворчасць мяса.

Яшчэ адна пастанова прадугледжвае падвышэнне рознічных коштаў на цыгарэты, якія вырабляюцца ў Беларусі па праграме імпартазамяшчэння, - Pall Mall і Pall Mall Superslims, якія будуць каштаваць Br2200 і Br2400 адпаведна. Падаражэюць таксама цыгарэты, якія імпартуюцца ў краіну - Glamour (PINKS, MENTHOL) да Br3400, Sobranie (Black Russian, Cocktail) - да Br10500 і R1 - да Br3200. Акрамя таго, падвысіцца кошт цыгарэтаў «Карона» да Br1390, вытворчасць якіх аднаўляецца на магутнасцях ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

У прэс-службе Мінэканомікі адзначылі, што пастанова прынятая ў мэтах кампенсацыі росту акцыза на тытунёвую прадукцыю.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках