15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Тайланда: Бут не мае дачынення да затрыманага самалёта са зброяй

2

Паліцыя Тайланда афіцыйна пацвердзіла, што сувязі паміж затрыманым у Бангкоку Іл-76 са зброяй і справай Віктара Бута няма.

Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на начальніка Упраўлення па барацьбе са злачыннасцю Супісана Пакдзінарэната.

Паводле яго словаў, «у паліцыі не атрымалася знайсці якую-небудзь сувязь паміж расейцам і Іл-76 са зброяй на борце з Паўночнай Карэі». Вартаўнікі парадку таксама пацвердзілі, што зброя прызначалася для адной з краінаў Блізкага Усходу.

Акрамя таго, Пакдзінарэнат паведаміў, што затрыманыя чальцы экіпажа, чатыры грамадзяніна Казахстана і адзін - Беларусі, «былі даўно знаёмыя». Паліцыя не выключае, што «усе пяцёра маглі здзяйсняць і іншыя падобныя перавозкі». «Зараз мы павінны высветліць, наколькі глыбока экіпаж быў уцягнуты ў гэтую аперацыю», - зазначыў начальнік упраўлення.

Сам экіпаж цалкам адмаўляе віну і падкрэслівае, што пры пагрузцы знаходзіўся ў гасцініцы Пхен'яна. «Перад палётам мы толькі праверылі мацаванні, груз быў апламбаваны і апячатаны», - пазначана ў заяве пілотаў, перададзенай у агенцтва іх адвакатам.

Нагадаем, самалёт Іл-76 грузінскай авіякампаніі Air West Georgia быў затрыманы ў аэрапорце Дон Мыанг у Бангкоку 12 снежня, дзе прызямліўся для дазапраўкі на шляху з Пхен'яна. На яго борце была выяўленая забароненая да вывазу з КНДР па рашэнні Савета Бяспекі ААН узбраенне: пераносныя ракетныя комплексы, запчасткі да ракетаў класа «зямля-паветра», сістэмы электроннага кіравання неназванымі відамі зброі. Экіпаж з чатырох грамадзянаў Казахстана і аднаго грамадзяніна Беларусі быў арыштаваны, вядзецца следства, ім можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, замежная прэса высоўвае розныя версіі паходжання зброі, партыя якой знаходзілася на борце затрыманага 12 снежня ў Тайландзе самалёта Іл-76.

Так, брытанская газета «Гардыян» са спасылкай на свае ўкраінскія крыніцы сцвярджае, што адпраўным пунктам палёту Іл-76 была Беларусь, а ў Кіеве ён усяго толькі садзіўся на дазапраўку на шляху ў Паўночную Карэю. Пры гэтым, адзначае выданне, загрузка 40 тон зброі і боепрыпасаў была ажыццёўленая ў Пхен'яне.

Віктар Бут быў затрыманы ў Бангкоку ў 2008 годзе па падазрэнні ў незаконным гандлі зброяй. ЗША запатрабавалі экстрадыцыі бізнэсмэна, абвінавачваючы яго ў незаконным гандлі зброяй, у тым ліку, у пастаўках узбраенняў тэрарыстычнай групоўцы «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі», і дамагаюцца яго экстрадыцыі.

Аднак 11 жніўня 2009 года Крымінальны суд Бангкока адмовіў амерыканцам у гэтым запыце. Цяпер бізнэсмэн чакае рашэння Апеляцыйнага суда, якое будзе канчатковым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках