29 снежня 2024, Нядзеля, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «Новы крэдыт МВФ мы зноў праямо»

18

23 снежня беларускія ўлады атрымалі чарговы, чацвёрты транш крэдыту stand-by МВФ у памеры крыху больш за 688 мільёнаў даляраў.

Як адзначае «Интерфакс», рада дырэктараў МВФ вырашыла даць Беларусі чарговы транш крэдыту stand-by 18 снежня, пасля афіцыйнага завяршэння трэцяга агляду рэалізацыі праграмы stand-by. Такім чынам, усяго МВФ ужо вылучыў Беларусі ў межах праграмы, якая дзейнічае, $2,92 млрд з $3,63 млрд.

Экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч патлумачыў ucpb.org, на што будуць выдаткаваныя 688 мільёнаў даляраў чарговага транша крэдыту Міжнароднага валютнага фонду.

«Гэтыя грошы звычайна выкарыстоўваюцца для павелічэння рэзерву Нацыянальнага банка – гэта так афіцыйна называецца. На самой справе яны ідуць на аплату дэфіцыту гандлёвага балансу», - заявіў эксперт.

Як патлумачыў Станіслаў Багданкевіч, $688 млн. будуць пералічаныя Нацбанку, а ён выкарыстае іх як валютны рэсурс для аплаты гэтага самога дэфіцыту гандлёвага балансу, «улічваючы, што гэты дэфіцыт у нас не толькі не зніжаецца, а ўвесь час узрастае. Дэфіцыт амаль у два разы вышэй, чым той, які паступіў, і той, які чакаецца ў пачатку наступнага года, траншы крэдыту МВФ. Так што ўсе гэтыя грошы мы праямо», -- сказаў Станіслаў Багданкевіч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках