15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўніка КДБ прысудзілі да 6 гадоў калоніі

5

Былы намеснік начальніка транспартнага ўпраўлення КДБ Беларусі прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Падпалкоўніка КДБ вінавацяць у нанясенні дзяржаве шкоды ў памеры 600 млн рублёў, паведамляе «Ежедневник».

Суд доўжыўся некалькі месяцаў, але сям'я па парадзе следчых імкнулася ўсё захаваць у таямніцы ад журналістаў. Не дапамагло – падпалкоўніку Самесаву далі 6 гадоў калоніі і прысудзілі штраф у памеры 675 млн рублёў.

Як паведамляе «Белорусский партизан», крымінальная справа пра злоўжыванне ў гаражы КДБ завялі яшчэ ў 2007 годзе. Самесава абвінавацілі па артыкуле «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі» і прад'явілі яму 600 млн рублёў у якасці нанесенай дзяржаве шкоды. Падпалкоўнік адказваў за арганізацыю тэндараў на пастаўку машын і запасных частак для беларускай дзяржбяспекі. З 1995 года ўсе тэндары выйгравала адна і тая ж фірма, але штогадовая праверка фінансавага ўпраўлення парушэнняў не выяўляла. Зацвярджалі вынікі тэндараў начальнік аўтатранспартнага ўпраўлення КДБ палкоўнік Бандаровіч і начальнік фінансавага ўпраўлення дзяржбяспекі. Але начальнікаў следчыя не кранулі.

У 2008 годзе Бандаровічу аб’явілі строгую вымову і ціха звольнілі. Нядаўна ён вярнуўся ў «строй», але ўжо як намеснік дырэктара санаторыі КДБ «Лясное». Самесаў сыйшоў добраахвотна, крымінальная справу супраць яго прыпынілі. У траўні 2009 года затрымалі дырэктара той самай аўтамабільнай кампаніі, якая доўгія гады пастаўляла КДБ машыны і запчасткі да іх. Дырэктара шукалі паўтара гады.

Літаральна праз пару тыдняў у канцы чэрвеня нечакана ўначы арыштавалі Самесава. Яго змясцілі ў ізалятар КДБ. Усю маёмасць сям'і апісалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках