17 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі пілот застанецца ў тайландскай турме на 12 дзён

Тайландскі суд падоўжыў тэрмін зняволення экіпажа самалёта Іл-76, затрыманага ў Бангкоку 12 снежня з нелегальнай партыяй зброі з Паўночнай Карэі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі, у сваю чаргу, правярае інфармацыю аб падаўжэнні тэрміну арышта экіпажа яшчэ на 12 дзён, у склад якога ўваходзіць беларускі грамадзянін Міхаіл Петухоў.

Самалёт Іл-76, прыналежнасць якога дагэтуль высвятляецца, быў затрыманы пасля дагляду ў аэрапорце «Дон Мыанг» у Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі на шляху з Пхеньяна. Пра затрыманне самалёта стала вядома 12 снежня.

На яго борце, па заяве ўлад Тайланда, былі знойдзены забароненыя да вывазу з КНДР паводле рашэння Рады бяспекі ААН узбраенні - пераносныя ракетныя комплексы, запчасткі да ракет класа «зямля - паветра», сістэмы электроннага кіравання неназванымі відамі зброі. Чальцы экіпажа арыштаваныя, у дачыненні да іх вядзецца следства. Экіпаж самалёта складаецца з чатырох грамадзян Казахстана і аднаго грамадзяніна Беларусі, нагадвае «Тэлеграф».

Экіпаж самалёта ўтрымліваецца ў бангкокскай цэнтральнай турме «Клонг Прэм». Утрыманне пад вартай у якасці меры ўтрымання на час расследавання абраў для экіпажа крымінальны суд. Мера ўтрымання падаўжаецца кожныя 12 дзён.

Усяго на правядзенне следства па крымінальных справах тайландскае заканадаўства прадугледжвае 84 дні. Калі следства не будзе скончана ў тэрмін, пракуратура можа запытаць у суда дазвол на падаўжэнне тэрміна расследавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках