15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны беларус павінен па 2 000 даляраў

42
Кожны беларус павінен па 2 000 даляраў

Агульны замежны доўг краіны да канца года перавысіць адзнаку ў 21 мільярд даляраў.

Тэмпы росту агульнай замежнай запазычанасці Беларусі ўражваюць. Паводле дадзеных Нацбанка, за тры першыя кварталы 2009 года ён вырас адразу на 27,3%, да $19,3 мільярды. Як паведамляе газета «Наша Ніва», на пачатак кастрычніка запазычанасць дасягнула 37,1% ад ВУП страны. Прычым кожны квартал тэмпы росту доўгу паскараюцца. Калі ён будзе расці тымі ж тэмпамі, да 1 студзеня паказчык перавысіць 21 мільярд даляраў. Тым часам тэрміны вяртання асноўнай сумы ўсё набліжаюцца.

За дзевяць месяцаў 2009 года на абслугоўванне замежнай запазычанасці было накіравана 4,57 мільярда даляраў. Калі ж наступіць час «Х» — 2012 год, у якім прыйдзецца аддаваць грошы і Расеі, і Міжнароднаму валютнаму фонду, — беларускаму бюджэту давядзецца

21 мільярд даляраў — гэта мала ці многа? Калі параўнаць з замежным доўгам ЗША, зусім няшмат. Амерыканцы вінны ўжо $13,5 трыльёна, і не надта каб хвалююцца, як будуць аддаваць.

Калі ж адвярнуцца ад іншых і паглядзець на сябе, высвятляецца, што да канца года беларуская запазычнасць перавысіць 40% ад ВУП краіны. На кожнага жыхара Беларусі, ад немаўлятаў да стогадовых, прыпадае $1997 доўгу замежнай запазыкі. Па падліках сайта АФН, за апошнія 12 гадоў гэты паказчык узрос больш чым у 10 разоў.

Для такой гаспадаркі як беларуская, якая не ўваходзіць у Еўразвяз з яго страховачнымі механізмамі, бяспечнай мяжой запазычанасці можна лічыць планку 50 або 60% ад ВУП. Яе Беларусь можа дасягнуць за два тры гады.

Тым часам, набор пазык працягваецца. Днямі МВФ пералічыў Беларусі яшчэ $688 мільёнаў. А Кітай гатовы пазычыць $3,5 мільярда на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў са сваім удзелам.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках