28 снежня 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: Немагчыма, каб у 2010 годзе ў цэнтры Еўропы заставалася аўтакратыя

6
Лявон Баршчэўскі: Немагчыма, каб у 2010 годзе ў цэнтры Еўропы заставалася аўтакратыя

Адзін з лідэраў Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі жадае, каб у новым годзе беларусы жылі ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі.

У 2010 годзе беларусы павінны зацікавіцца грамадскімі праблемамі, бо без гэтага вырашэнне асабістых пытанняў немагчымае. Пра гэта заявіў адзін з лідэраў Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, адказваючы на пытанне сайта charter97.org: што б вы пазычылі беларусам у наступным годзе?

«Я б хацеў пажадаць беларусам, каб яны зацікавіліся грамадскімі праблемамі, а не толькі сваімі ўласнымі. Бо вырашэнне асабістых праблем немагчымае без вырашэння грамадскіх, -- упэўнены Лявон Баршчэўскі. – Змены адбудуцца толькі тады, калі грамадства пачне цікавіцца незалежнай прэсай, незалежным меркаваннем і не будзе ўспрымаць тую гумку, якой яго корміць беларускае тэлебачанне».

Лідэр апазіцыі таксама спадзяецца, што ў 2010 годзе Еўразвяз выпрацуе адзіну палітыку ў дачыненні да беларускіх уладаў.

«Палітыка Еўразвяза павінна стаць прынцыповай, заснаванай на маральных каштоўнасцях: свабода слова, свабода СМІ, правядзенне свабодных выбараў. Без выстаўлення гэтых умоваў Еўразвяз проста працягне руку беларускаму рэжыму», -- заявіў палітык.

Лявон Баршчэўскі чакае, што ў 2010 годзе адбудуцца змены і ва ўнутрыпалітычным жыцці Беларусі.

«Я спадзяюся, што беларускія палітычныя сілы, сапраўдныя, а не тыя, якія імітуюць дзейнасць, здолеюць аб’яднацца і выпрацаваць агульную праграму, якая будзе блізкая беларускаму народу. Як і шмат хто, ў наступным годзе я чакаю змен. Бо немагчыма, каб у цэнтры Еўропы і надалей існавала такая местачковая аўтакратыя», -- падкрэсліў Лявон Баршчэўскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках